Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага (Жалудок)
Праваслаўны храм | |
Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага | |
---|---|
53°36′01″ пн. ш. 24°58′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Жалудок |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Шчучынскае |
Будаўніцтва | 1998—1999 гады |
Стан | дзейнічае |
Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага — праваслаўны храм у г. п. Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак быў перабудаваны ў 1998—1999 гадах з былой бальніцы. У 2002 годзе драўляны будынак царквы быў абкладзены цэглай. У 2008 годзе быў пастаўлены новы іканастас і зроблены ўнутраны рамонт храма[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны прамавугольны прытвор, над 2-схільным дахам якога надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Храм святога прападобнага Марціна Тураўскага Архівавана 10 жніўня 2020.
- ↑ Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага Архівавана 1 жніўня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4