Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага (Гомель)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага | |
---|---|
52°26′30″ пн. ш. 30°55′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Першае згадванне | 2004 |
Будаўніцтва | 2004—2010 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Шырокая, 1-в[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыход быў зарэгістраваны ў 1999 годзе. З 7 студзеня 2000 года набажэнствы здзяйсняліся ў пасажырскім вагоне. У жніўні 2004 года пачалося ўзвядзенне сцен храма. У 2005 годзе было скончана будаўніцтва капліцы.
8 кастрычніка 2010 года храм быў асвячоны. Асвячэнне здзейсніў архіепіскап Арыстарх.
У 2012 годзе скончана будаўніцтва званіцы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]За аснову роспісу быў узяты стыль Віктара Міхайлавіча Васняцова. Працу выканаў гомельскі мастак У. Пацееў[2][3].