Царква Іверскай іконы Маці Божай (Гомель)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Царква Іверскай іконы Маці Божай | |
|---|---|
| | |
| 52°24′44″ пн. ш. 30°58′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Гомель |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктар | Валянцін Андрэевіч Ліхапол |
| Першая згадка | 1997 |
| Будаўніцтва | 1997—2002 гады |
| Стан | дзейнічае |
Царква Іверскай іконы Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Быхаўская, 10[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
12 красавіка 1996 года была ўтворана парафія, пробашчам быў прызначаны протаіерэй Георгій Тур. Па багаслаўленні архіепіскапа Арыстарха 21 лістапада 1997 года пачалося будаўніцтва мураванага храма па праекце Валянціна Ліхапола. У 2002 годзе храм быў асвячоны Філарэтам.
Быў пабудаваны прыходскі будынак. У 2012 годзе завершана будаўніцтва званіцы. Пры храме працуе нядзельная школа[3].
