Цеплата фазавага пераходу
Цеплата́ фа́завага перахо́ду — колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву (ці адвесці ад яго) пры раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным пераходзе рэчыва з адной фазы ў другую (фазавым пераходзе І роду — кіпенні, плаўленні, крышталізацыі, паліморфным ператварэнні і інш.). Існаванне цеплаты фазавага пераходу абумоўлена рознымі значэннямі энергій сувязі рэчыва ў адпаведных фазах.
Для фазавага пераходу ІІ роду цеплата вазавага пераходу раўна нулю. Раўнаважны фазавы пераход пры дадзеным ціску адбываецца пры пастаяннай тэмпературы — тэмпературы фазавага пераходу. Цеплата фазавага пераходу роўная здабытку тэмпературы фазавага пераходу на рознасць энтрапій у дзвюх фазах, паміж якімі адбываецца пераход.
Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) цеплаты фазавага пераходу, аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).