Перайсці да зместу

Цзін-цзун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цзін-цзун
кітайскі імператар[d] (Ляа[d])
13 сакавіка 969 — 13 кастрычніка 982
Папярэднік Му-цзун
Пераемнік Emperor Shengzong of Liao[d]

Нараджэнне 1 верасня 948(0948-09-01)
Смерць 13 кастрычніка 982(0982-10-13) (34 гады)
Род Ляа[d]
Бацька Emperor Shizong of Liao[d][2]
Маці Xiao Sagezhi[d][2]
Жонка Сяа Яньянь[2] і Mou Shi[d][2]
Дзеці Emperor Shengzong of Liao[d][2], Princess Qi[d][2], Yelu Changshounu[d][2], Yelu Yanshounu[d][2], Yelu Shuge[d][2], Yelu Longqing[d][2], Yelu Zhengge[d], Yelu Yaoshinu[d][2] і Yelu Longyou[d][2]

Елюй Сянь (кіт. трад. 耶律贤, спр. 耶律賢, піньінь Yelü Xian), храмавае імя Цзін-цзун (кіт. трад. 辽景宗, спр. 遼景, піньінь Jingzong; 1 верасня 948 — 13 кастрычніка 982) — пяты імператар дынастыі Ляа  (руск.), які знаходзіўся ва ўладзе ад 969 да 982 года.

969 года Елюй Сянь замяніў на троне свайго бацьку Елюй Цзіна калі апошні быў забіты ўласнымі слугамі падчас палявання. Цзін-цзун карыстаўся падтрымкай як кіданьскай, так і ханскай кіруючай эліты Ляа.

Імператар Цзін-цзун зрабіў некалькі важных рэчаў для сваёй дзяржавы. У яго ўрадзе працавалі кітайскія (ханскія) чыноўнікі. Аднаго з іх Цзін-цзун прызначыў міністрам паўднёвых спраў, прысвоіўшы тытул герцага Цынь. Гэта дазволіла ўраду працаваць больш эфектыўна, а таксама паскорыла ператварэнне кіданьскага грамадства ў феадальнае. Елюй Сянь змагаўся з карупцыяй, звальняючы з пасад тых, хто быў падкупленым або некампетэнтным.

Цзін-цзун ахвотна ўспрымаў крытыку. Ён часткова спыніў паляванне, калі адзін з чыноўнікаў даследаваў, што паміж паляваннем і смерцю імператара Му-цзуна існуе сувязь, і пачаў рыхтавацца да вайны супраць паўднёвых суседзяў.

Першы канфлікт Цзін-цзуна з імперыяй Сун адбыўся пасля нападу апошняй на Паўночную Хань  (укр.). Аднак падмацаванне імператара Цзін-цзуна было разбіта дашчэнту арміяй дынастыі Сун. Пасля Сун зруйнавала Паўночную Хань. Армія дынастыі Сун напала на Пекін, Паўднёвую сталіцу дынастыі Ляа. Аднак армія Ляа цалкам знішчыла войска Сун, і імператар Тай-цзун быў вымушаны бегчы з поля бітвы. Пасля гэтага адбылося некалькі бітваў паміж дынастыямі Ляа і Сун.

13 кастрычніка 982 года імператар Цзін-цзун памёр, вяртаючыся з палявання. Трон атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Елюй Лунсюй  (укр.).

Зноскі

  1. а б https://baike.baidu.com/item/耶律贤/6244468 Праверана 13 красавіка 2021.
  2. а б в г д е ё ж з і к л China Biographical Database
  • Franke, Herbert; Twichett, Denis C. The Cambridge History of China Volume 6, Alien Regimes and Border States, 907—1368. Cambridge University Press. pp. 43-153. ISBN 0521243319