Датун
| Населены пункт | |
| Датун | |
|---|---|
| кіт.: 大同市 | |
| 40°05′37″ пн. ш. 113°17′29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 1 042 м |
| Часавы пояс | UTC+8 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0352 |
| Паштовы індэкс | 037000 |
| Аўтамабільны код | 晋B |
| dt.gov.cn | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дату́н (кіт.: 大同市) — горад на поўначы КНР, у паўночнай частцы правінцыі Шаньсі. Другі паводле люднасці горад правінцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны пад назвай Пінчэн у 200 годзе да н. э., у перыяд праўлення дынастыі Хань. У 398—494 гады сталіца дынастыі Паўночная Вэй. У 1048 годзе перайменаваны ў Датун. Пасля заняпаду дзяржавы Ляа і заходу дынастыі Цзінь (1115—1234) паступова страціў значэнне гандлёвага горада і выконваў ролю крэпасці. Разбураны ў канцы праўлення дынастыі Мін (1368—1644), адноўлены ў 1652 годзе.
Хуткі рост горада звязаны з будаўніцтвам у 1917 годзе чыгункі, якая злучыла Датун з Пекінам і Цяньцзінем.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак. Аэрапорт.
Адзін з галоўных цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя машынабудаўнічыя і цэментныя заводы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Датун уваходзіць у лік 24 культурна-гістарычных гарадоў Кітая. Захаваліся манастыры Верхні Хуаянь і Ніжні Хуаянь (перыяду дынастыі Тан, 618—907), Цзюлунбі («Сцяна дзевяці драконаў» з каляровай паліванай цэглы; датуецца мінскім перыядам).
У 16 км на захад — Юньганскія будыйскія пячоры часоў дынастыі Паўночная Вэй. У 53 пячорах размешчана 51 тыс. скульптур.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).