Перайсці да зместу

Цюркалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цюркалогія — сукупнасць (комплекс) навуковых гуманітарных дысцыплін, што вывучаюць мовы, літаратуру, гісторыю, фальклор, рэлігію, этнаграфію, духоўную і матэрыяльную культуру і інш. цюркскіх і цюркамоўных народаў у мінулым і цяпер[1].

Спачатку, вузка разглядалася, як асабліва філалагічная навука, займаецца цюркскімі мовамі і літаратурай.

Прадмет вывучэння

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічна сфера інтарэсаў цюрколагаў распасціраецца ад Якуціі на крайняй поўначы да Кіпра на паўднёвым захадзе, ад Кітая на ўсходзе да краін Блізкага Усходу на поўдні.

Агульная колькасць цюркскіх народаў, этнічных груп і меншасцей у свеце сёння дасягае па розных ацэнках каля 165 мільёнаў чалавек. Каля 20 мільёнаў чалавек валодае якім-небудзь з цюркскіх моў у якасці другой ці трэцяй. Аднак, не трэба змешваць такія веды з этнічнай прыналежнасцю. Найранейшыя цюркскія тэксты датуюцца 600—800 гг. н.э.

Рэлігіяй старажытных цюркаў было тэнгрыянства. У наш час, розныя цюркскія народы вызнаюць розныя рэлігіі. Асноўнымі рэлігіямі з'яўляюцца іслам, хрысціянства, будызм і карэнныя рэлігіі. Большасць сучасных цюркаў мусульмане-суніты. Паслядоўнікі будызму засталіся сёння толькі сярод жоўтых уйгураў і тувінцаў. Чувашы, якуты і гагаузы галоўным чынам праваслаўныя хрысціяне.

Колькасць цюркскіх моў вызначаецца па-рознаму. Так, у калектыўнай манаграфіі, выдадзенай АН СССР у 1966 г., паказана 23 жывыя мовы; у навучальным дапаможніку А. А. Рэфармацкага — 25 жывых і 7 мёртвых моў; у манаграфіі М. А. Баскакава — 27 жывых і 12 мёртвых моў. У новай калектыўнай манаграфіі «Цюркскія мовы», выдадзенай Інстытутам мовазнаўства РАН у серыі «Мовы свету» ў 1997 г., адзначана 39 жывых і 15 мёртвых цюркскіх моў[2].

Пасля распада СССР эканамічнае і геапалітычнае значэнне такіх этнічна цюркскіх дзяржаў як Турцыя, Узбекістан, Казахстан, Азербайджан і інш. павялічваецца.

У апошні час, у сілу адчувальнай працоўнай міграцыі некаторых цюркскіх народаў у краіны заходняй і паўночнай Еўропы, значэнне цюркалогіі ўзрастае і нярэдка прымае больш ужытковы характар.

Веды экспертаў-цюрколагаў запатрабаваны як у лінгвістыцы і культуры, так і ў паліталогіі, журналістыцы, сацыялогіі, статыстыцы, антрапалогіі і інш.

Зноскі