Перайсці да зместу

Цягліцы галавы чалавека

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малюнак цягліц галавы з атласа анатоміі Генры Грэя (1918 г. выдання).

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц галавы (лац.: musculi capitis, mm. capitis), якія з'яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Цягліцы аб'яднаны ў спіс, паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA). У сваю чаргу, цягліцы галавы падзяляюцца на мімічныя (цягліцы твару) і жавальныя цягліцы[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Мімічныя цягліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Мімічныя цягліцы, ці цягліцы твару (лац.: mm. faciei) развіваюцца з другой жабравай дугі. Ад іншых шкілетных цягліц яны адрозніваюцца шэрагам асаблівасцей сваёй будовы[7]. Мімічныя цягліцы не маюць падвойнага прымацавання да касцей — яны пачынаюцца ад касцей тваравага чэрапа і прымацоўваюцца двума ці адным канцом да скуры ці слізістых абалонак, дзякуючы чаму пры іх скарачэнні змяняецца міміка твару (рэльеф скуры). Мімічныя цягліцы з'яўляюцца параўнальна тонкімі, пазбаўлены фасцый і размяшчаюцца ў пласце тлушчавай клятчаткі непасрэдна пад скурай. Яшчэ адной асаблівасцю мімічных цягліц з'яўляецца тое, што прымацоўваючыся да скуравага покрыва, яны сваімі асобнымі пучкамі злучаюцца адна з адной. Адзінкавае скарачэнне мімічных цягліц назіраецца рэдка, звычайна адбываецца скарачэнне цэлай групы цягліц, але пры гэтым толькі адна з цягліц з'яўляецца вызначальнай. Ад камбінацый гэтых скарачэнняў залежыць разнастайнасць мімікі[7]. Змяняючы форму адтулін і перасоўваючы скуру з утварэннем складак, мімічныя цягліцы надаюць твару пэўны выраз, які адпавядае таму ці іншаму перажыванню. Акрамя асноўнай функцыі — выражаць эмоцыі — мімічныя цягліцы таксама бяруць удзел у маўленні, жаванні. Для зручнасці апісання мімічныя цягліцы ў адпаведнасці з трыма аддзеламі твару часта дзеляць на тры групы: верхнюю (цягліцы, якія займаюць верхнюю частку твару і размяшчаюцца ў вобласці вачніцы і лба), сярэднюю (размешчаны паміж вачніцамі і ротам) і ніжнюю (цягліцы, якія групуюцца вакол рота і падбародка)[7]. У адпаведнасці з размяшчэннем вылучаюць наступныя групы цягліц[1][4][8][9]:

  1. Цягліцы скляпення чэрапа;
  2. Цягліцы акружнасці вушной ракавіны;
  3. Цягліцы акружнасці вока;
  4. Цягліцы акружнасці рота і шчакі;
  5. Цягліцы акружнасці ноздраў.
Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Цягліцы скляпення чэрапа
Надчэрапная цягліца
(лац.: m. epicranius)
Патыліцава-лобная цягліца
(лац.: m. occipitofrontalis)
Патыліцавае брушка
(лац.: venter occipitalis)
Латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) і соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Падымае бровы і скуру над коранем носа, або цягне скуру галавы наперад, утвараючы на лбе папярочныя складкі

FMA: 9624
TA: A04.1.03.002
Gray
[9][10][11][12][13]

Лобнае брушка
(лац.: venter frontalis)
Скура броў на ўзроўні надброўных дуг (лац.: arcus superciliaris) Паверхневая скроневая, надвачніцавая, слёзная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Цягне скуру галавы назад
Скронева-цемевая цягліца
(лац.: m. temporoparietalis)
Унутраны бок храстка вушной ракавіны (лац.: pinna) паміж пярэдняй і верхняй вушнымі цягліцамі Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх
Цягліцы акружнасці вока
Кругавая цягліца вока
(лац.: m. orbicularis oculi)
Вачніцавая частка
(лац.: pars orbitalis)
Насавая частка лобнай косці (лац.: pars nasalis ossis frontalis), лобны адростак верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльная звязка павека (лац.: lig. palpebrale mediale) Акружаючы вачніцу, вяртаецца на месца; уплятаецца ў лобнае брушка патыліцава-лобнай цягліцы (лац.: venter frontalis musculi occipitofrontalis) і ў цягліцу-сцягвальніцу брыва (лац.: m. corrugator supercilii) Тваравая, паверхневая скроневая, надвачніцавая, падвачніцавая артэрыі (лац.: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis) Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) Зачыняе вочную шчыліну, утварае складкі ў акружнасці вачніцы, разгладжвае складкі ў вобласці скуры лба

FMA: 46779
TA: A04.1.03.013
Gray
[12][13][14][15][16]

Павекавая частка
(лац.: pars palpebralis)
Верхняя частка
(лац.: pars superior)
Верхні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale) Латаральная звязка павека (лац.: lig. palpebrale laterale) Зводзіць павекі
Ніжняя частка
(лац.: pars inferior)
Ніжні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale)
Слёзная частка
(лац.: pars lacrimalis),
ці глыбокая частка
(лац.: pars profunda)
Заднi слёзны грэбень (лац.: crista lacrimalis posterior) Слёзны мяшок (лац.: saccus lacrimalis), павекавая частка кругавой цягліцы вока (лац.: pars palpebralis musculi orbicularis oculi) Пашырае слёзны мяшок, спрыяе паступленню ў яго слёзнай вадкасці
Цягліца-сцягвальніца брыва
(лац.: m. corrugator supercilii)
Медыяльная частка надброўнай дугі (лац.: arcus superciliaris) Аснова вушной ракавіны (лац.: pinna) і скура броў Лобная, надвачніцавая, скроневая артэрыі (лац.: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Збліжае бровы, выклікае ўтварэнне вертыкальных складак у міжброўным прамежку

FMA: 46841
TA: A04.1.03.018
Gray
[13][15][17][18][19]

Цягліца ганарліўцаў
(лац.: m. procerus)[заўв 1]
Медыяльны аддзел насавой косці (лац.: os nasale) ці апанеўроз насавой цягліцы (лац.: aponeurosis musculi nasalis) Скура надпераноссі (лац.: glabella) паміж бровамі Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Апускае скуру надпераносся ўніз, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа

FMA: 46769
TA: A04.1.03.008
Gray
[13][14][15][20][21]

няма даступнай ілюстрацыі Цягліца-апускальніца брыва
(лац.: m. depressor supercilii)
Верхняя траціна бакавой часткі насавой косці (лац.: os nasale) Медыяльная вобласць скуры над бровамі Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) Апускае брыво ўніз і трохі ўнутр, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа

FMA: 46798
TA: A04.1.03.019
[14][16][21]

Цягліцы акружнасці вушной ракавіны[заўв 2]
Пярэдняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis anterior)
Скроневая фасцыя (лац.: fascia temporalis) і сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) Скура вушной ракавіны вышэй за казельчык (лац.: tragus) Паверхневая скроневая артэрыя (лац.: a. temporalis superficialis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх

FMA: 46856
TA: A04.1.03.020
[13][17][22]

Верхняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis superior)
Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis), над вушной ракавінай Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем

FMA: 46855
TA: A04.1.03.021
[13][17][22]

Задняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis posterior)
Каркавая фасцыя (лац.: fascia nuchae), соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) Задняя вушная артэрыя (лац.: a. auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну назад і ўверх

FMA: 46857
TA: A04.1.03.022
[13][17][22]

Цягліцы акружнасці носа
Насавая цягліца (лац.: m. nasalis) Папярочная частка
(лац.: pars transversa),
ці цягліца-сціскальніца ноздры
(лац.: m. compressor naris)
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага разца верхняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria maxillae) Злучаецца з процілеглай цягліцай вышэй носа Верхняя губная і вуглавая артэрыі (лац.: aa. labialis superior, angularis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Сціскае храстковы аддзел, звужваючы адтуліну носа

FMA: 46770
TA: A04.1.03.009
Gray
[20][21][23][24][25]

Крылавая частка
(лац.: pars alaris),
ці цягліца-пашыральніца ноздры
(лац.: m. dilatator naris)
Вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major), скура крылаў носа вакол ноздраў Апускае крыло носа, звужваючы ноздры
Цягліца-апускальніца перагародкі носа
(лац.: m. depressor septi nasi)
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага і латаральнага разцоў (лац.: jugi alveolaria maxillae) Ніжняя частка храстковай часткі насавой перагародкі (лац.: cartilago septi nasi) Верхняя губная артэрыя (лац.: a. labialis superior) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне перагародку і кончык носа ўніз, разам з крылавай часткай насавой цягліцы пашырае ноздры перад удыхам

FMA: 46777
TA: A04.1.03.012
Gray
[20][21][23]

Цягліцы акружнасці рота і шчакі
Кругавая цягліца рота
(лац.: m. orbicularis oris)
Губная частка
(лац.: pars labialis)
Залягае ў тоўшчы губ і шчыльна зрошчана са скурай Верхняя і ніжняя губныя, падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labiales superior et inferior, mentalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Звужвае ротавую шчыліну і выцягвае губы наперад

FMA: 46841
TA: A04.1.03.023
Gray
[20][21][23][24][25]

Краевая часть
(лац.: pars marginalis)
Аблямоўвае вобласць рота, пераходзячы ў прылеглыя цягліцы
Вялікая скулавая цягліца
(лац.: m. zygomaticus major)
Латаральная паверхня скулавай косці, спераду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна)

FMA: 46810
TA: A04.1.03.029
Gray
[15][21][23][25][26]

Малая скулавая цягліца
(лац.: m. zygomaticus minor)
Вачніцавая паверхня скулавай косці, ззаду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) Уваходзіць у верхнюю губу і пераплятаецца там з іншымі цягліцамі, скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), слізістая абалонка шчакі Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна)

FMA: 46811
TA: A04.1.03.030
Gray
[15][21][23][25][26]

Цягліца-падымальніца верхняй губы
(лац.: m. levator labii superioris)
Падвачніцавы край (лац.: margo infraorbitalis) вышэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris), скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Падымае верхнюю губу, змяняе глыбіню насагубнай баразны

FMA: 46805
TA: A04.1.03.031
Gray
[15][21][23][25][26]

Цягліца-падымальніца верхняй губы і крыла носа
(лац.: m. levator labii superioris aleque nasi)
Верхняя частка лобнага адростка верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльней уваходу ў вачніцу Медыяльны пучок — вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major) і скура над ім, латаральны пучок — скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Падымае верхнюю губу і падцягвае крыло носа, дапамагае крылавай частцы насавой цягліцы пашыраць ноздру

FMA: 46802
TA: A04.1.03.032
Gray
[15][21][23][26]

Цягліца-падымальніца вугла рота
(лац.: m. levator anguli oris)
Ніжэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) ад іколавай ямкі (лац.: fossa canina) Скура і слізістая абалонка верхняй губы, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна), паглыбляе насагубную баразну

FMA: 46822
TA: A04.1.03.034
Gray
[15][21][23][25][27]

Цягліца смеху
(лац.: m. risorius)[заўв 3]
Скулавая дуга (лац.: arcus zygomaticus), калявушная і жавальная фасцыі (лац.: fascia parotideomasseterica) Скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), можа мець прамежкавае мацаванне да скуры шчакі[заўв 4] Тваравая, папярочная тваравая і шчочная артэрыі (лац.: aa. facialis, transvera faciei, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне вугал рота вонкі (латаральна)

FMA: 46838
TA: A04.1.03.028
Gray
[15][23][25][28][29]

Цягліца-апускальніца вугла рота
(лац.: m. depressor anguli oris)
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці падбародкавага грудка (лац.: protuberantia mentalis) і косай лініі (лац.: linea oblique), ніжэй падбародкавай адтуліны (лац.: foramen mentale) Скура вугла рота, уплятаецца ў тоўшчу верхняй губы і цягліцы-падымальніцы вугла рота (лац.: m. levator anguli oris) Ніжняя губная, падбародкавая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Цягне вугал рота ўніз і вонкі (латаральна)

FMA: 46828
TA: A04.1.03.026
Gray
[15][23][25][28]

Цяглiца-апускальнiца нiжняй губы
(лац.: m. depressor labii inferioris)
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці косай лініі (лац.: linea oblique), паміж ніжняскiвіцавым сімфізам (лац.: symphysis mandibulae) і падбародкавай адтулінай (лац.: foramen mentale) Скура і слізістая абалонка ніжняй губы, уплятаецца ў цягліцу-падымальніцу верхняй губы (лац.: m. levator labii superioris) Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Цягне скуру падбародка ўверх, цягне ніжнюю губу ўніз і трохі латаральна

FMA: 46816
TA: A04.1.03.033
Gray
[15][23][28][29][30]

Падбародкавая цягліца
(лац.: m. mentalis)
Альвеалярныя ўзвышшы ў вобласці разцоў і іклоў ніжняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria mandibulae) Скура падбародка Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Падымае ці высоўвае наперад ніжнюю губу, цягне скуру падбародка ўверх, зморшчваючы яе

FMA: 46825
TA: A04.1.03.037
Gray
[23][24][28][29][31]

Папярочная цягліца падбародка
(лац.: m. transversus menti)[заўв 5]
Часта з'яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота, злучае пункты пачатку гэтых цягліц Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Бярэ ўдзел у апусканні вугла рота

FMA: 49080
TA: A04.1.03.027
Gray
[23]

Шчочная цягліца
(лац.: m. buccinator),
ці «цягліца трубачоў»
Шчочны грэбень ніжняй сківіцы (лац.: crista buccinatoria mandibulae), крыланіжнясківіцавае шво (лац.: raphe pterygomandibulare), вонкавая паверхні верхняй і ніжняй сківіцы ў вобласці альвеол маляраў Слізістая абалонка і скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), верхняй і ніжняй вуснаў, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Шчочная артэрыя (лац.: a. buccinator) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Адцягвае вугал рота ў бок, пры двухбаковым скарачэнні — расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў, засцерагае слізістую абалонку шчакі ад прыкусвання

FMA: 46834
TA: A04.1.03.036
Gray
[23][24][29][31][32]

Жавальныя цягліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Жавальныя цягліцы (лац.: mm. masticatorii) развіваюцца з мезадэрмы першай жабравай дугі, звязаны адна з адной марфалагічна (прымацоўваюцца да ніжняй сківіцы) і функцыянальна (здзяйсняюць жавальныя рухі ніжняй сківіцы)[2][5]. Жавальныя цягліцы, у адрозненне ад мімічных, пакрыты шчыльнымі фасцыямі, маюць двухбаковае мацаванне да касцей і выконваюць наступныя функцыі: закрыванне рота, рух ніжняй сківіцы наперад, назад і ў бакі, артыкуляцыя[29]. Некаторыя аўтары[33] дзеляць жавальныя цягліцы на асноўныя (жавальная, скроневая, медыяльная і латаральная крылападобныя цягліцы) і дапаможныя (цягліцы шыі).

Выява Назва (часткі, галоўкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Жавальная цягліца
(лац.: m. masseter)
Паверхневая частка
(лац.: pars superficialis)
Верхняскiвіцавы адростак (лац.: processus maxillaris) скулавай косці, пярэднія дзве траціны вонкавай паверхні скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) Жавальная грудаватасць (лац.: tuberositas masseterica) у вобласці вугла ніжняй сківіцы (лац.: angulus mandibulae) Жавальная і папярочная тваравыя артэрыі (лац.: aa. masseterica, transversa faciei) Жавальны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. massetericus) Падымае ніжнюю сківіцу, паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад

FMA: 48996
TA: A04.1.03.002
Gray
[2][5][33][34][35]

Глыбокая частка
(лац.: pars profunda)
Унутраная паверхня скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) Верхняя частка латаральнай паверхні галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae) і вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus)
Скроневая цягліца
(лац.: m. temporalis)
Паверхня скроневай ямкі (лац.: fossa temporalis), скроневая лінія на лобнай косці (лац.: linea temporalis), вялікае крыло (лац.: ala major) клінаватай косці і лускаватая частка (лац.: pars squamosa) скроневай косці Вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus) і пярэдні край галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae), сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) скронева-ніжнясківіцавага сустава Глыбокая і паверхневая скроневыя артэрыі (лац.: aa. temporales profunda et superficialis) Глыбокія скроневыя нервы ад трайчастага нерва (лац.: nn. temporalis profundi) Пры скарачэнні ўсіх пучкоў — падымае ніжнюю сківіцу, пры скарачэнні задніх пучкоў — цягне назад ніжнюю сківіцу

FMA: 49006
TA: A04.1.03.005
Gray
[2][29][36][37][38]

Латаральная крылападобная цягліца
(лац.: m. pterygoideus lateralis)
Верхняя галоўка
(лац.: caput superius)
Падскроневая паверхня і падскроневы грэбень вялікага крыла клінападобнай косці (лац.: facies infratemporalis et crista infratemporalis alae majoris ossis sphenoidalis) Медыяльная паверхня сустаўнай капсулы скронева-ніжнясківіцавага сустава і сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) Ніжняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares inferiores, facialis) Латаральны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus lateralis) Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае ніжнюю сківіцу наперад

FMA: 49015
TA: A04.1.03.006
Gray
[2][38][39][40][41]

Ніжняя галоўка
(лац.: caput inferius)
Вонкавая паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies externa laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis) Крылападобная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fovea pterygoidea mandibulae)
Медыяльная крылападобная цягліца
(лац.: m. pterygoideus medialis)
Паверхневая галоўка
(лац.: caput superficialis)
Груд верхняй сківіцы (лац.: tuber maxillae) і пірамідальны адростак паднябеннай косці (лац.: processus pyramidalis ossis palatini) Крылападобная грудаватасць ніжняй сківіцы (лац.: tuberosita pterygoidea mandibulae) Верхняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares superiores, facialis) Медыяльны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus medialis) Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае і падымае ніжнюю сківіцу

FMA: 49011
TA: A04.1.03.009
Gray
[2][13][37][41][42]

Глыбокая галоўка
(лац.: caput profunda)
Унутраная паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies interna laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis)-->
  1. Обухавай Л. А. гэтая цягліца адносіцца да цягліц акружнасці носа, а не да цягліц акружнасці вока (Обухова 2012, с. 10).
  2. Гэтыя цягліцы маюць рудыментарную будову і практычна не функцыянуюць, аднак пры гукавых стымулах у іх рэгіструецца электрычная актыўнасць (Обухова 2012, с. 13; Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 36).
  3. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць і з’яўляецца працягам пучкоў падскуравай цягліцы шыі (лац.: platysma) (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 220; Обухова 2012, с. 12; Синельников 2009, с. 241).
  4. У некаторых людзей, з прычыны прымацавання цягліцы да скуры шчакі, пры яе скарачэнні ўтвараецца невялікая ямачка збоку ад вугла рота (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 220; Обухова 2012, с. 12).
  5. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць, часта з’яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота (лац.: m. depressor anguli oris) (Синельников 2009, с. 241).
  1. а б Синельников 2009, с. 237.
  2. а б в г д е Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 217.
  3. Обухова 2012, с. 7.
  4. а б Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 105.
  5. а б в Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 39.
  6. Анатомия : словарь(недаступная спасылка) / С. П. Ярошевич [и др.]. – Минск : БГМУ, 2016. – 248 с. ISBN 978-985-567-629-5.
  7. а б в Амвросьев, Амвросьева, Гусева 2015, с. 41.
  8. Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 218.
  9. а б Обухова 2012, с. 8.
  10. Синельников 2009, с. 238.
  11. Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 219.
  12. а б Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 106.
  13. а б в г д е ё ж Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 41.
  14. а б в Синельников 2009, с. 240.
  15. а б в г д е ё ж з і к Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 220.
  16. а б Обухова 2012, с. 9.
  17. а б в г Синельников 2009, с. 239.
  18. Обухова 2012, с. 9—10.
  19. Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 106—107.
  20. а б в г Обухова 2012, с. 10.
  21. а б в г д е ё ж з і Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 107.
  22. а б в Обухова 2012, с. 13.
  23. а б в г д е ё ж з і к л м н Синельников 2009, с. 241.
  24. а б в г Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 221.
  25. а б в г д е ё ж Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 42.
  26. а б в г Обухова 2012, с. 11.
  27. Обухова 2012, с. 11—12.
  28. а б в г Обухова 2012, с. 12.
  29. а б в г д е Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 108.
  30. Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 42—43.
  31. а б Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 43.
  32. Обухова 2012, с. 12—13.
  33. а б Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 108—109.
  34. Синельников 2009, с. 241—242.
  35. Обухова 2012, с. 13—14.
  36. Синельников 2009, с. 242.
  37. а б Обухова 2012, с. 14.
  38. а б Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 40.
  39. Синельников 2009, с. 242—243.
  40. Обухова 2012, с. 14—15.
  41. а б Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 109.
  42. Синельников 2009, с. 243.
  • Синельников Р. Д. Учение о костях, соединении костей и мышцах // Атлас анатомии человека. — 7-е изд. — М.: Новая волна, 2009. — Т. 1. — 344 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-5-7864-0199-9. — ISBN 978-5-94368-050-2. — ББК 28.706. — УДК 611+611.1/.8(075.8)(084.42).
  • Пивченко П. Г., Трушель Н. А., Ковалева Д. В. Анатомия опорно-двигательного аппарата. Учебное пособие. — 2-е изд. — Минск: БГМУ, 2011. — 147 с. — 552 экз. — ISBN 978-985-528-429-2. — ББК 54.18 я73. — УДК 611.73(075.8).
  • Гайворонский И. В., Ничипорук Г. И. Анатомия мышечной системы (мышцы, фасции и топография). Учебное пособие. — СПб: ЭЛБИ–СПб, 2005. — 84 с. — 552 экз. — ISBN 5-93979-123-9.
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 12-е изд. — СПб.: СПбМАПО, 2006. — 720 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-98037-028-5. — ББК 28.86. — УДК 611(075.8).
  • Обухова Л. А. Функциональная анатомия мышечной системы // Анатомия человека / под. ред. Шмугурова К. В.. — Новосибирск: НГУ, 2012. — 102 с. — 150 экз.
  • Амвросьев А. П., Амвросьева С. П., Гусева Е. А. Пластическая анатомия: учебное пособие. — Минск: Вышэйшая школа, 2015. — 107 с. — ISBN 978-985-06-1737-8.