Губы
Губы рота, таксама вусны[1] (лац.: labia oris) — скурна-цягліцавыя зморшчыны вакол рота: верхняя губа (labium superius) і ніжняя губа (labium inferius). Месца пераходу скуры ў слізістую абалонку — чырвоная аблямоўка (мае шмат крывяносных сасудаў).
Біялагічнае паходжання
[правіць | правіць зыходнік]У большасці сківічнаротых пазваночных — нерухомыя скураныя зморшчыны, якія атачаюць ротавую адтуліну. Адсутнічаюць у чарапах, птушак і дарослых клаачных сысуноў у сувязі з развіццём на сківіцах рагавой дзюбы. Вылучаюць верхнюю і ніжнюю губу. У рыб вусны звычайна маюць шмат смакавых і тактыльных органаў і дапамагаюць захопліваць здабычу. У большасці земнаводных вусны служаць для замыкання ротавай поласці пры дыханні. У паўзуноў (змей і яшчарак) губы выразна выяўленыя і пакрытыя звонку рагавымі губнымі шчыткамі. У сысуноў вусны рухомыя, што набывае асаблівае значэнне ў сувязі з прыстасаваннем дзіцянят да смактання, а дарослых асобін да актыўнага захопу корму. У вуснах развіваецца папярочна-паласатая мускулатуры. У слана, свінні, тапіра верхняя губа моцна выцягнута і ўтварае ніжні бок хобату або лыча. У кругларотых так званая верхняя губа служыць прысоскай. У шэрагу беспазваночных губой завуць некаторыя часткі ротавага апарату.
У антрапалогіі вусны адрозніваюць па таўшчыні, кірунку і контуру верхняй губы, шырыні ротавай адтуліны. Па таўшчыні вусны дзеляцца на: тонкія, сярэднія, тоўстыя, уздутыя. Верхняя губа можа выступаць наперад (прахейлія), мець вертыкальны профіль (артахейлія), радзей — адступаць назад (апістахейлія).
Найбольш тоўстыя (уздутыя) вусны і прахейлія характэрныя для экватарыяльнай (негра-аўстралоіднай) расы. Еўрапеоідам уласціва артахейлія. Найбольш тонкія вусны сустракаюцца ў некаторых народаў на Поўначы Еўропы і Азіі. Верхняя губа можа мець розны контур — увагнуты, прамы, выпуклы. Апошні асабліва характэрны для пігмеяў Цэнтральнай Афрыкі і семангаў (паўвостраў Малака). Вышыня і профіль верхняй губы, таўшчыня губы і шырыня рота змяняецца таксама ў залежнасці ад узросту і полу. З узростам памяншаюцца таўшчыня вуснаў (пасля 25 гадоў) і прахейлія, павялічваюцца вышыня верхняй губы і шырыня рота.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Абодва варыянты ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Губы