Цітус ван Рэйн
Цітус ван Рэйн | |
---|---|
Род дзейнасці | рысавальнік, галерыст |
Дата нараджэння | 22 верасня 1641[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1668[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рэмбрант |
Маці | Саскія ван Эйленбюрх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цітус ван Рэйн (нідэрл. Titus van Rijn, верасень 1641 — 4 верасня 1668) — сын нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна і яго жонкі Саскіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цітус быў ахрышчаны 22 верасня 1641 года ў Амстэрдаме ў царкве Зюйдкерк пад імем Цітус у памяць аб цётцы Саскіі Цітыі.
Пасля смерці Саскіі ў 1642 годзе Рэмбрант для догляду Цітуса наняў Герцье Дзіркс. Праз некалькі гадоў яе змяніла Хендрык Стафельс.
Пасля банкруцтва Рэмбранта ў 1656 годзе, у 1658 Хендрык і Цітус заснавалі кампанію (афіцыйна зарэгістраваную ў 1660) па продажы твораў мастацтва, у якой Рэмбрант быў наёмным працаўніком. Тым самым яны не далі магчымасць крэдыторам спаганяць з мастака напісаныя ім карціны ў кошт даўгоў. Акрамя пошуку заказаў для бацькі і продажу яго твораў Цітус і сам спрабаваў пісаць карціны.
10 лютага 1668 г Цітус ажаніўся з Магдаленай ван Лоа, дачкой аднаго з сяброў Рэмбранта. 4 верасня 1668, праз усяго некалькі месяцаў, Цітус памёр, верагодна, ад чумы і быў пахаваны 7 верасня пры царкве Вестэркерк. Магдалена неўзабаве нарадзіла дачку, якую назвала Цітыяй у гонар бацькі.
Цітус на карцінах Рэмбранта
[правіць | правіць зыходнік]Цітус намаляваны на чатырох партрэтах Рэмбранта і, верагодна, служыў яму мадэллю для шэрагу карцін біблейскай тэматыкі.
-
«Цітус за партай» (1655, Ротэрдам).
-
«Цітус чытае» (1656, Вена).
-
«Цітус у вобразе манаха» (1660, Амстэрдам).
Зноскі
- ↑ Titus Rembrandtsz. van Rijn — 2009.
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Titus van Rijn
Цітус ван Рэйн на Вікісховішчы |