Чысцік германскі
Чысцік германскі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Stachys germanica L. | |||||||||||||||||
|
Чысцік германскі[3] (Stáchys germanica) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Еўропы, на Канарскіх астравах, Каўказе, у Марока і Турцыі[4].
Расце па ўзлесках, сярод рознатраўных лугоў, на пустазельных месцах і ля дарог.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцёблы прамыя, простыя ці ўверсе галінастыя, вышынёй 60-120 см, лямцава-белапоўсцевыя.
Прыкаранёвае і ніжняе лісце даўгавата-яйкападобнае, пры аснаванні сэрцападобнае, на хвосціках; верхняе — даўгаватае, сядзячае; усё гародкавае, зверху шаравата-зялёнае, знізу ячэістае, шэрае.
Суквецце з шматкветкавымі несапраўднымі калатоўкамі, унізе адлеглымі, уверсе збліжанымі ў густы колас; прыкветак лінейна-ланцэтны; кветкі амаль сядзячыя; чашачка трубкава-званочкавая, поўсцева-лямцавая, з трохкутна-ланцэтнымі зубцамі; вяночак светла-пурпурны.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Від Чысцік германскі ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).
яшчэ около 20 семейств (па Сістэме APG II) | яшчэ каля 35 родаў | |||||||||||||||
парадак Ясноткакветкавыя | падсямейства Lamioideae | від Чысцік германскі | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Чысцік| | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў | яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ По данным сайта GRIN (см. карточку растения).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XXI. — С. 201—202. — 703 с. — 3 000 экз.