Чысцік (род раслін)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Stachys)
Чысцік | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||
Чысцік лясны (Stachys sylvatica)
| |||||||||||||||
|
Чы́сцік[3][4] (Stachys) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травы і паўкусты з прамымі чатырохграннымі сцёбламі вышынёй 20—120 см. Лісце супраціўнае, на чаранках, простае, зрэдку перыстарассечанае, зубчастае. Кветкі сабраныя ў кальчакі ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — арэшак.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае да 300[4] (375[5]) відаў. Сярод іх:
- Stachys annua — Чысцік аднагадовы, ці Чысцік непрыкметны
- Stachys alpina — Чысцік альпійскі
- Stachys germanica L. — Чысцік германскі
- Stachys palustris — Чысцік балотны, ці Зябра палявая, ці Чыстацел, ці Галавенька, ці Жывічка, ці Крапіва воўчая, ці Чысцік, ці Воўчая мята
- Stachys sylvatica — Чысцік лясны, ці Чысцік, ці Крапіва глухаяtypus
- Stachys recta — Чысцік прамы
- Stachys lanata — Чысцік шарсцісты
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, эфіраалейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Патоўшчаныя карэнішчы некаторых відаў (т. зв. кітайскі артышок (Stachys affinis)) выкарыстоўваюцца ў ежу.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Stachys // The Plant List (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 320.
- Кудрашова М. Г. Чысцік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 357.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чистец — род Stachys: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Stachys // The Plant List (англ.)
- Genus: Stachys L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Чистец // Проект «Архив природы России» Архівавана 19 лютага 2020. (руск.)