Чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын
Чэмпіянат свету па баскетболу сярод жанчын праводзіцца пад эгідай ФІБА раз на 4 гады, пачынаючы з 1953 года. Да ўключэння жаночага баскетбола ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў у 1976 годзе з'яўляўся самым прэстыжным турнірам сярод жаночых нацыянальных зборных, пасля 1976 года значнасць гэтых турніраў прыкладна роўная.
Зборная Беларусі ўпершыню прабілася на чэмпіянат свету ў 2010 годзе, які праходзіў у Чэхіі. У паўфінале ў дадатковы час беларускі саступілі зборнай Чэхіі (81:77). Той матч характыразаваўся вельмі спрэчным судзействам на карысць гаспадароў. У выніку зборная Беларусі заняла чацвёртае месца, саступіўшы зборнай Іспаніі ў матчы за трэцяе месца (77:68).
На чэмпіянаце Еўропы 2013 года беларускі сталі 5-мі, што дазволіла ім кваліфікавацца на чэмпіянаіт свету-2014 у Турцыі.
Пераможцы і прызёры
[правіць | правіць зыходнік]Заўвага: З 1953 года па 1979 год, а таксама ў 1990 годзе, розыгрыш медалёў праходзіў у кругавым турніры, без матчэй плэй-оф.
Колькасць медалёў
[правіць | правіць зыходнік]Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | ЗША | 10 | 1 | 2 | 13 |
2 | СССР/ Расія | 6 | 5 | 0 | 11 |
3 | Аўстралія | 1 | 1 | 3 | 5 |
4 | Бразілія | 1 | 0 | 1 | 2 |
5 | Чэхаславакія | 0 | 2 | 4 | 6 |
6 | Паўднёвая Карэя | 0 | 2 | 0 | 2 |
7 | Іспанія | 0 | 1 | 2 | 3 |
8 | Балгарыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
Кітай | 0 | 1 | 1 | 2 | |
10 | Чылі | 0 | 1 | 0 | 1 |
Чэхія | 0 | 1 | 0 | 1 | |
Японія | 0 | 1 | 0 | 1 | |
Югаславія | 0 | 1 | 0 | 1 | |
14 | Канада | 0 | 0 | 2 | 2 |
15 | Куба | 0 | 0 | 1 | 1 |
Францыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Зборная Сербіі пераемнік зборных Саюзнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі (1918 г. — 04.02.2003 г.), Сербіі і Чарнагорыі. Зборная Расіі пераемнік зборной СССР (1917—1991). ФІБА пры падліку медалёў падзяляе медалі заваяваныя СССР і Расіяй. А таксама пры падліку медалёў Югаславіі па 1992, Югаславіі пасля 1992 года і Сербіі.