Чэрап чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чэрап чалавека (лац.: cranium) — касцяны каркас галавы, сукупнасць касцей.

Стадыі фарміравання чэрапа[правіць | правіць зыходнік]

У працэсе свайго фарміравання частка костак чэрапа праходзіць дзве стадыі — перапончатую (у нованароджаных дзяцей можна бачыць рэшткі ў выглядзе крынічак) і касцяную; частка, акрамя іх, праходзяць і храстковую стадыю (як і большасць костак шкілета).

Аддзелы чэрапа[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап складаецца з двух аддзелаў: тваравага і мазгавога (чэрапная каробка), мазгавы аддзел значна пераважае над тваравым. Усе косткі чэрапа, акрамя ніжняй сківіцы, злучаныя нерухомымі злучэннямі.

Тваравы аддзел[правіць | правіць зыходнік]

Косткі тваравага аддзела: верхняя сківіца, нёбная костка, ніжняя насавая ракавіна, сошнік, насавая костка, слёзная костка, скулавая костка, ніжняя сківіца (рухомае злучэнне), пад’язычная костка.

Мазгавы аддзел[правіць | правіць зыходнік]

Косткі мазгавога аддзела (чэрапная каробка): лобная костка, клінаватая костка, патылічная костка, цемянная костка, рашэцістая костка, скроневая костка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]