Шабазіт
Выгляд
Шабазіт | |
---|---|
Формула | (Ca,Na2) [Al2Si4O12] • 6H2O |
Сінгонія | Трыклінная |
Колер | Белы,з жаўтлявымі і ружаватымі адценнямі |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 4,5 |
Спайнасць | Недасканалая |
Шчыльнасць | 2,08-2,16 г/см³ |
Шабазіт — мінерал групы цэалітаў; хімічны склад (Ca,Na2,K2,Mg)Al2Si4O12·6H2O. Прымешкі Ba, Sr.
Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы ромбаэдрычныя крышталі памерам да некалькіх сантыметраў. Сустракаецца таксама ў выглядзе агрэгатаў крышталёў, шчыльных схаванакрышталічных скарынак. Колер белы, бураваты. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале Моаса 4—5; шчыльнасць 2080—2160 кг/м³.
Шабазіт утвараецца ў порах і міндалінах эфузіўных парод, замяшчае вулканічныя туфы пры дзеянні на іх раствораў рознага паходжання. Сустракаецца таксама ў гідратэрмальных жылах, адкладах гарачых крыніц і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шабазит // Каталог Минералов.RU (руск.)
- Шабазит (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шабазіт