Шабат
Шаба́т (іўр.: שַׁבָּת — чытаецца «шаба́т» з іўр: «субота»; ідыш: שבת, שאַבעס — «ша́бэс»; ад шабат — «спыніў дзейнасць»), у іўдаізме — сёмы дзень тыдня, у які Тора прадпісвае ўстрымлівацца ад працы, бо Бог у першай кнізе Торы, пасля стварэння свету, на сёмы дзень адпачываў, у яўрэяў сёмы дзень прыпадае на суботу[1]. Пачынаецца на заходзе сонца ў пятніцу і працягваецца да захаду сонца наступнага дня. У гэты час не павінна выконвацца аніякая праца, у тым ліку паўсядзённая.[2]
Прыгатаванне да суботы пачынаецца на досвітку ў пятніцу: трэба прыбраць дом, прыгатаваць ежу на суботу, апрануць святочнае адзенне. Перад надыходам суботы гаспадыня дома запальвае свечкі.
На суботнюю трапезу стол накрываюць белым абрусам, упрыгожваюць кветкамі. На стол ставяць салодкае віно, традыцыйныя дзве халы, смачныя стравы.
Шабат — дзень адпачынку. Яўрэі ў гэты дзень не павінны працаваць, не павінны думаць пра свае справы. Гэты дзень бавяць у сямейным коле, сярод дзяцей і блізкіх сяброў.[3]
Зноскі
- ↑ Бытие 2 глава — Библия.
- ↑ Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 2. — Москва, 2006.
- ↑ В венке народов Эстонии. Учебно-информационное пособие. — Издательство «DISANTREK», 2002.