Шаблон:Падзеі 25 ліпеня
- 306: Канстанцін Вялікі быў абвешчаны Аўгустам.
- 1410: Войскі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
- 1434: Уладзіслаў III Варненчык каранаваны на польскі сталец.
- 1687: Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны.
- 1826: Выкананне смертнага прысуда пяцёрым дзекабрыстам.
- 1853: У Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда.
- 1917: У Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый.
- 1992: Пачаліся Алімпійскія гульні ў Барселоне.
- 1993: У Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну.
- 2004: Паводка ў Мінску, затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча ракі Няміга.