Шампань (правінцыя)
Выгляд
Шампань | |
---|---|
фр.: Champagne | |
Сцяг | Герб |
Дата заснавання / стварэння | 1361 |
Афіцыйная мова | Champenois[d] і французская |
Краіна | |
Сталіца | |
Дата спынення існавання | 1790 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шампань (фр.: Champagne, лац.: Campania) — гістарычная вобласць у Францыі, знакамітая вінаробнымі традыцыямі. На поўначы Шампань межавала з праінцыямі Льеж і Эно, на паўночным усходзе — з Люксембургам, на ўсходзе — з Барам, Тулем і Латарынгіяй, на паўднёвым усходзе — з Франш-Кантэ, на поўдні — з Бургундыяй, на паўднёвым захадзе — з Гацінэ, на захадзе — з Бры, на паўночным захадзе — з Лаонэ і Суасонэ. Пасля 1790 года землі Шампані ўвайшлі ў склад дэпартаментаў Об, Марны, Марны Верхняй, Ардэн і збольшага Эны і Ёны. Мясцовасць адрозніваецца раўнінным характарам, адкуль і паходзіць лацінская назва Campania, якое сустракаецца ў пісьменнікаў з VI ст. н. э.
У наш час Шампань уваходзіць у склад рэгіёна Гранд-Эст.