Гранд-Эст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гранд-Эст
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Страсбур
Кіраўнік Franck Leroy[d]
Насельніцтва
  • 5 561 287 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Плошча
  • 57 433 км²
Гранд-Эст на карце
Код ISO 3166-2 FR-GES
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гранд-Эст (фр.: Grand Est, літаральна Вялікі Усход) — рэгіён на ўсходзе Францыі.

Ён замяніў тры былых адміністрацыйных рэгіёны, Эльзас, Шампань-Ардэны і Латарынгію, 1 студзеня 2016 года пад папярэдняй працоўнай назвай Эльзас-Шампань-Ардэны-Латарынгія ў выніку тэрытарыяльнай рэформы, якая была прынятая французскім парламентам у 2014 годзе.

Рэгіён размешчаны на трох водных басейнах (Сена, Маас і Рэйн). Пяты па велічыні ў Францыі, ён уключае ў сябе два горных хрыбта (Вагезы і Ардэны). Мяжуе з Бельгіяй, Люксембургам, Германіяй і Швейцарыяй.

Усход Францыі валодае багатай і разнастайнай культурай, знаходзячыся на скрыжаванні паміж раманскім і германскім светамі. Гэтая гісторыя адлюстравана ў разнастайнасці моў, на якіх там размаўляюць. Большая частка сучаснага рэгіёну Гранд-Эст лічылася Усходам яшчэ ў VIII стагоддзі, калі яна складала паўднёвую частку Франкскай тэрыторыі Аўстразіі. Горад Рэймс, дзе франкскі кароль Хлодвіг I быў ахрышчаны ў 496 годзе, пазней будзе мець цырыманіяльную ролю ў гісторыі французскай манархіі як традыцыйнае месца каранацыі каралёў Францыі. Эльзас і Латарынгія квітнелі ў сферы ўплыву Свяшчэннай Рымскай імперыі на працягу большай часткі Сярэднявечча і эпохі Адраджэння і на працягу стагоддзяў падвяргаліся канкуруючым дамаганням Францыі і Германіі.

Найбуйнейшыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]