Шандзі
Выгляд
Шандзі́ (кіт. спр. 上帝, піньінь Shàngdì) — у старажытна-кітайскай міфалогіі і народнай рэлігіі вярхоўнае бажаство.
У дзяржаве Інь (Шан) у 13—11 ст. да н.э. лічыўся вярхоўным богам, апекуном дзяржавы і продкам кіруючай дынастыі; пры дынастыі Чжоу (11—3 ст. да н.э.) атаясамліваўся з нябесным уладаром Цяньдзі.
У даасізме Шандзі — вялікі продак Дао-шляху. У пачатку 12 ст. н.э. імператар Хуэйцзун надаў тытул Шандзі вярхоўнаму ўладару даоскага і народнага пантэона Нефрытаваму гасудару Юйдзі.
Пасля з'яўлення ў Кітаі хрысціянскіх місіянераў тэрмін «Шандзі» ўжываўся ў кітайскіх перакладах Бібліі для абазначэння хрысціянскага паняцця «Бог».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шандзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 369.