Шахоўніца
Шахоўніца (харв.: šahovnica, МФА: [ʃaxǒːʋnit͡sa]) — адзін з варыянтаў геральдычнага падзелу шчыта, які ўяўляе сабой спалучэнне роўнай колькасці рассячэнняў і перасячэнняў.
Харватыя
[правіць | правіць зыходнік]Чырвона-белая шахоўніца служыць геральдычным сімвалам Харвацкай дзяржавы, яна прысутнічала на гербе краіны на працягу ўсёй гісторыі, уключаючы перыяд Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя ў складзе Югаславіі (гл. Герб Харватыі).
Першае з'яўленне шахоўніцы ў якасці дзяржаўнага сімвала адносяцца да перыяду кіравання караля Харватыі Сцепана Држыслава (X стагоддзе)[1]. Найстарэйшыя з захаваных дакументаў з шахоўніцай у якасці дзяржаўнага сімвала датуюцца пачаткам XVI стагоддзя, калі яна была часткай герба Габсбургаў і сімвалізавала саюз плямёнаў чырвоных і белых харватаў . Існуе гістарычна непацверджаная легенда пра з'яўленне шахоўніцы пасля выйгрышу ў шахматы харвацкім каралём Святлаславам Суроньем у венецыянскага дожа ў партыі, стаўкай у якой была Далмацыя[2].
У часы кіравання ўсташаў у 1941—1945 гадах і ў 1990—1991 гадах харвацкая шахоўніца малявалася на гербе ў негатыўным варыянце з белым квадратам у левым верхнім вугле.
У 1990 годзе шахоўніца была змешчана на сцягу Харватыі замест югаслаўскай чырвонай зоркі[3]. Харвацкая шахоўніца складалася з 25 квадратаў белага і чырвонага колеру, размешчаных у 5 радоў, гэта значыць, што яна паўтарала ўсташскі варыянт шахоўніцы[4][5][6]. У 1991 годзе ён быў заменены на варыянт, які пачынаецца з чырвонага квадрата, ён выкарыстоўваецца Харватыяй дагэтуль.
Іншыя прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Шляхецкі герб «Учэле» (на іл.).
- Чырвона-белая шахоўніца таксама была сімвалам польскіх ВПС ад самага моманту іх заснавання ў 1918 годзе[7].
- Бела-блакітная шахоўніца (дакладней ромбападобны падзел) выкарыстоўваецца як элемент герба Баварыі.
- Чорна-белая шахоўніца выкарыстоўваецца музыкантамі і прыхільнікамі музычнага стылю ска.
- Ружова-чорная шахоўніца выкарыстоўваецца ў субкультуры эма.
Зноскі
- ↑ Bellamy, Alex J. (2003). The Formation of Croatian National Identity: A Centuries-old Dream. Manchester University Press. p. 36. ISBN 071906502X.
- ↑ Деньги, товарищи, ещё никто не отменял!
- ↑ Отделение Хорватии
- ↑ Палитра крыла Архівавана 20 снежня 2007.
- ↑ Елена Гуськова. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — P. 137. — ISBN 5941910037.
- ↑ Коллектив авторов. Югославия в XX веке: очерки политической истории. — М.: Индрик, 2011. — С. 778. — ISBN 9785916741216.
- ↑ Стефан Станислав Стец