Перайсці да зместу

Шая Ла-Баф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шая Ла-Баф
англ.: Shia LaBeouf
Акцёр Шайа Лабеф, які выконвае ролю «Бібліі/Бойда Свона», дае інтэрв’ю СМІ на «Чырвонай дарожцы» падчас сусветнай прэм’еры фільма «Лютасць» у Newseum у Вашынгтоне, акруга Калумбія (фота Міністэрства абароны Марвіна Лінчарда).
Акцёр Шайа Лабеф, які выконвае ролю «Бібліі/Бойда Свона», дае інтэрв’ю СМІ на «Чырвонай дарожцы» падчас сусветнай прэм’еры фільма «Лютасць» у Newseum у Вашынгтоне, акруга Калумбія (фота Міністэрства абароны Марвіна Лінчарда).
Імя пры нараджэнні Шая Саід Ла-Баф
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1986(1986-06-11)[1] (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Mia Goth[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, перформер
Кар’ера 1998 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0479471
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ша́я Саі́д Ла-Ба́ф (англ.: Shia Saide LaBeouf; /ˈʃaɪə ləˈbʌf/; нар. 11 чэрвеня 1986 года, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі акцёр, які згуляў галоўныя ролі ў трылеры «Параноя» (2007) і блокбастарах «Трансформеры» (2007, 2009, 2011) і «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). Ганараваны прэміі BAFTA у намінацыі «Узыходная зорка» (2008).

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1986 года ў Лос-Анджэлесе, у франка-яўрэйскай сям'і цыркавога клоўна і танцоўшчыцы ў начным клубе. Атмасфера ў доме будучага акцёра панавала адпаведная — бязладна-цікавая. Бацька Ла-Бафа заўсёды любіў выпіць, аднак неўзабаве яго бяскрыўдная спачатку любоў да выпіўкі перарасла ў сапраўдны алкагалізм. Калі сыну было дзесяць гадоў, бацька дапіўся да таго, што патрапіў у наркалагічную клініку. Маці адразу ж падала на развод, і сям'я распалася[3]. Шая сваё імя (ідыш: שײַע), якое перакладаецца як (падарунак), атрымаў у гонар дзядулі[4].

У 1999-м годзе згуляў сваю першую ролю ў 6-м эпізодзе 7-га сезону Варыянт Голдберга (тэлесерыял «Сакрэтныя матэрыялы») ва ўзросце 13 гадоў у ролі хлопчыка, якому патрэбна аперацыя, але няма грошай, пошукамі якіх і дапамаглі Генры Уімзу заняцца агенты Фокс Малдэр і Дана Скалі.

Дэбютам у вялікім кіно для Шаі лічыцца фільм ад Дыснея «Скарб». У гэтай карціне Шаі ўдалося раскрыць свае грандыёзныя здольнасці да драматычнай ігры. Трохі пазней, у 2004 годзе, новаспечаны акцёр паўстае прад намі ў кінастужцы «Трыумф». Фільм распавядаў пра першакласнага гальфіста і быў заснаваны на рэальных падзеях. Ацэньваючы фільм, крытыкі разыйшліся ў меркаваннях.

У 2007 годзе з'яўляецца новая стужка «Параноя», дзе ролю галоўнага героя выконвае Шая. На карціну станоўча адрэагавала большасць крытыкаў. Яна здабыла немалы поспех у пракаце ў шматлікіх краінах, а Ла-Баф падняўся на новую ступень папулярнасці. Ужо тады крытыкі прадбачылі, што ён будзе новай яркай зоркай у Галівудзе.

Мае татуіроўку на правым запясці з надпісам «1986-2004», на левым плячы адбітак лапы, і на левым боку намалявана рука ў наручніках, якая піша ліст.

Быў арыштаваны ў сакавіку 2008 года за тое, што адмовіўся пакінуць адну з чыкагскіх апатэк[5]. У ліпені 2008 года Шая патрапіў у аварыю, у выніку якой пашкодзіў руку. Па прыбыцці паліцыі на месца падзей акцёр адмовіўся зрабіць хімічны тэст на алкаголь і наркотыкі. У студзені 2009 года лос-анджэлескі суд абвінаваціў яго ў кіраванні аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю ці наркатычных сродкаў на падставе «фізічных прыкмет» (хістанне, незразумелая мова і г.д.) і адабраў у акцёра правы на ваджэнне[6].

Вядомыя ганарары

[правіць | правіць зыходнік]

Ганарары прыведзены ў адпаведнасці з данымі IMDb[7].

Зноскі