Шонда Раймс
Шонда Раймс | |
---|---|
англ.: Shonda Rhimes | |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1970[1] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | сцэнарыст, пісьменніца, кінапрадзюсар, шоўранер, тэлепрадзюсар, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0722274 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шонда Раймс (англ.: Shonda Rhimes; нар. 13 студзеня 1970, Чыкага) — амерыканская сцэнарыст, рэжысёр і прадзюсар, кіраўнік вытворчай студыі «ShondaLand ». Яна найбольш вядомая як стваральнік папулярных тэлесерыялаў «Анатомія жарсці» і яго спін-офу «Прыватная практыка ». У маі 2007 года Раймс была ўключана ў спіс Time 100 у якасці адной з людзей, якія дапамагаюць фарміраваць свет[2]. Яна тройчы была намінаваная на прэмію «Эмі», а таксама атрымала ўзнагароды «Гільдыі прадзюсараў Амерыкі» і «Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі» і выйграла пяць прэмій NAACP[3]. З 2012 па 2018 гады Раймс таксама выпускала палітычны серыял «Скандал », з 2014 года — «Як пазбегнуць пакарання за забойства », з 2016 года — «Улоў ».
Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Раймс нарадзілася ў Чыкага, штат Ілінойс, у сям’і адміністратара ўніверсітэта і прафесара каледжа[4]. Пасля заканчэння сярэдняй школы яна атрымала ступень бакалаўра драматургіі ў Дартмуцкім каледжы . Пазней яна працягнула вывучаць сцэнарнае мастацтва, пераехаўшы ў Лос-Анджэлес, паступіла ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, які скончыла са ступенню магістра выяўленчых мастацтваў[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]1995—2004. Пачатак кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы ў пачатку дзевяностых навучанне, Шонда Раймс, апынулася беспрацоўнай сцэнарысткай у Галівудзе і, каб звесці канцы з канцамі, працавала на некалькіх працах, у тым ліку і ў псіхіятрычным установе[4]. Зняўшы ўзнагароджаны дакументальны фільм у 1995 годзе, праз тры гады яна дэбютавала ў якасці аўтара, рэжысёра і прадзюсара незалежнай стужкі «Красаванне і вэлюм» з Джадай Пінкет-Сміт у галоўнай ролі. Пасля яна напісала сцэнарый да тэлефільма канала HBO «Пазнаёмцеся з Дораці Дэндрыдж» з Хэлі Бэры[4]. У 2001 годзе яна напісала сцэнарый да кінафільма «Скрыжаванні », у якім дэбютавала Брытні Спірс[5]. Хоць фільм быў негатыўна прыняты крытыкамі, ён быў вельмі паспяховы ў пракаце, сабраўшы больш за 60 млн долараў[6][7]. У 2004 годзе яна выпусціла фільм «{{нп3|Дзённікі прынцэсы 2: Як стаць каралевай||ru|Дневники принцессы 2: Как стать королевой}}», які сабраў больш за 130 млн долараў у пракаце[8].
2005 — цяперашні час. Поспех і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшым поспехам у кар’еры Шонды Раймс стаў тэлесерыял «Анатомія жарсці», запушчаны ў пачатку 2005 года[4]. Шоу прынесла ёй прэмію «Залаты глобус» за лепшы тэлевізійны серыял — драма у 2006 годзе, а таксама намінацыі на «Эмі» за лепшы драматычны серыял у 2006 і 2007 і «Эмі» за лепшы сцэнарый у 2006 гадах і шэраг іншых узнагарод і намінацый[9]. Серыял дамогся камерцыйнага поспеху і спрыяльных водгукаў ад крытыкаў. Пілотны эпізод паглядзела 16,25 мільёнаў гледачоў[10], а фінал першага сезона дасягнуў адзнакі ў 22,22 мільёна[11]. Другі і трэці сезоны дасягнулі яшчэ большых вышынь, з сярэдняй аўдыторыяй сезона больш за 19 млн гледачоў. Пры падборы акцёраў у праект Раймс выкарыстала тэхніку сляпога кастынгу, што прывяло да этнічнай разнастайнасці ў акцёрскім ансамблі. Як пазней сказала Раймс, усе персанажы першапачаткова былі прыдуманы без расавых адрозненняў, а абзавяліся імі ўжо калі прайшоў кастынг, і былі адабраны акцёры на тую ці іншую ролю. Расказаная гісторыя ад асобы маладой жанчыны хутка стала папулярная ў гледача і серыял хутка стаў папулярней свайго папярэдніка на канале — «Адчайныя хатнія гаспадыні », а пасля пераносу з нядзелі на чацвер рэгулярна станавіўся самай папулярнай праграмай вечара.
Папулярнасць серыяла "Анатомія жарсці"прывяла да запуску спін-офу пад назвай «Прыватная практыка », у цэнтры сюжэту якога знаходзіцца доктар Эдысан Мантгомеры (Кейт Уолш ), прэм’ера якога адбылася 27 верасня 2007 года[12]. У серыяле таксама зняліся адзначаныя прэміямі акцёры Эмі Брэнеман і Одра Макдональд . Шоў праіснавала ў эфіры шэсць сезонаў[13].
Шонда Раймс стварыла пілот серыяла «Унутры скрынкі» ў 2010 годзе аб работніках навін, аднак праект не атрымаў зялёнае святло на далейшую вытворчасць. У 2011 годзе яна ў якасці прадзюсара выпусціла серыял «Без каардынатаў», які быў закрыты пасля аднаго сезону, пасля чаго прадала каналу яшчэ адно сваё шоу-палітычны трылер «Скандал » з Кэры Вашынгтан. Праект стаў першай драмай на тэлебачанні, у якім галоўную ролю адыгрывае чорная актрыса[14]. У пачатку 2012 года яна стварыла гістарычную драму «Пазалочаныя Лілі», пра сям’ю, якая жыве ў 1895 годзе ў Нью-Ёрку. Нягледзячы на раннюю цікавасць з боку крытыкаў і наяўнасць такіх акцёраў як Блайт Данер і Джон Бараўмэн , праект так і застаўся ў стадыі пілота з-за сваёй нефарматнасці[15][16]. У кастрычніку 2012 года Раймс прадала яшчэ адзін свой праект — навукова-фантастычную драму Mila 2.0 пра маладую жанчыну, якая даведаецца, што яна робат-андроід[17][18].
У 2017 годзе для працы над новымі праектамі Шонда пачала супрацоўніцтва з Netflix[19].
Прыватнасць
[правіць | правіць зыходнік]У Раймс тры прыёмныя дачкі: Харпер Раймс (нар. 2002)[4], Эмерсан Пёрл Раймс (нар. 1.02.2012) і Бекет Раймс (нар. 2013)[20]. Яна выхоўвае іх сама. У 2015 годзе Шонда распавяла, як за апошнія два гады схуднела на 68 кг[21]
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | У якасці | ||
---|---|---|---|---|
Рэжысёр | Сцэнарыст | Прадзюсар | ||
1995 | Hank Aaron: Chasing the Dream | Так | Не | Не |
1998 | Blossoms and Veils | Так | Так | Так |
1999 | Пазнаёмцеся з Дораці Дэндрыдж / Introducing Dorothy Dandridge | Не | Так | Не |
2002 | Скрыжаванні / Crossroads | Не | Так | Не |
2004 | Дзённікі прынцэсы 2: Як стаць каралевай / The Princess Diaries 2: Royal Engagement | Не | Так | Не |
с 2005 | Анатомія жарсці / Grey’s Anatomy | Не | Так | Так |
2007—2013 | Прыватная практыка / Private Practice | Не | Так | Так |
2009 | Inside the Box | Не | Так | Так |
2009 | Seattle Grace: On Call | Не | Не | Так |
2009 | Seattle Grace: Message of Hope | Не | Не | Так |
2011 | Без каардынатаў / Off the Map | Не | Не | Так |
2012 | Gilded Lilys | Не | Так | Так |
2012—2018 | Скандал / Scandal | Не | Так | Так |
2013 | / Mila 2.0 | Не | Так | Так |
с 2014 | Як пазбегнуць пакарання за забойства / How to Get Away with Murder | Не | Не | Так |
2015 | Дым і люстэркі / Smoke and Mirrors | Не | Не | Так |
с 2016 | Улоў / The catch | Не | Так | Так |
Зноскі
- ↑ Tikkanen A. Shonda Rhimes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Shonda Rhimes — The TIME 100 — TIME(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2007. Праверана 31 ліпеня 2011.
- ↑ Shonda Rhimes: Biography . TV Guide. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ а б в г д е Shonda Rhimes- Biography . Yahoo!. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Moss, Corey. Britney's heart into 'Crossroads,' outtakes from flick appear on Britney . MTV. MTV Networks (6 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
- ↑ Snetiker, Marc. Crossroads Tenth Anniversary . Entertainment Weekly. Time Warner (15 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Crossroads Daily Chart View(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Internet Movie Databse (15 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2018. Праверана 15 лютага 2002.
- ↑ The Princess Diaries 2: Royal Engagement . Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Awards for Shonda Rhimes . Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Weekly Program Rankings . ABC Medianet (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 1 ліпеня 2009.
- ↑ Weekly Program Rankings . ABC Medianet (24 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 1 ліпеня 2009.
- ↑ Barnes, Brooks. Delicate Surgery on 'Grey's Anatomy' . The Wall Street Journal (21 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 22 лютага 2007.
- ↑ Mitovich, Matt. Shonda Rhimes Announces Private Practice End Date, Calls Decision 'Heartbreaking' . TV Line (19 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Chozick, Amy (2011-05-13). "Shonda Rhimes on Owning Her Characters And Her New Show". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала 2012-10-11. Праверана 2012-10-30.
- ↑ James Hibberd. Shonda Rhimes period drama 'Gilded Lillys' gets pilot order . Entertainment Weekly (13 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
- ↑ Lesley Goldberg. 'Gilded Lillys': ABC Orders Shonda Rhimes's Period Drama Pilot . The Huffington Post (13 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
- ↑ 'Grey's Anatomy' Producers, 'Eight Below' Writer Sell Sci-Fi Drama to ABC . The Hollywood Reporter (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Nellie Andreeva. Shonda Rhimes To Produce Android Sci-Fi Thriller For ABC Written By Dave DiGilio . Deadline.com (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ Netflix «переманил» продюсера «Скандала» и «Анатомии страсти» с ABC . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 3 кастрычніка 2017.
- ↑ Shonda Rhimes Adopts Third Child(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ Shonda Rhimes: 'People found me valuable' after 150-pound weight loss, http://abcnews.go.com, 28/7/2017 . Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Выпускнікі Дартмуцкага каледжа
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты тэлебачання ЗША
- Сцэнарысты ЗША
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры тэлебачання ЗША
- Рэжысёры ЗША
- Рэжысёры XX стагоддзя
- Прадзюсары паводле алфавіта
- Прадзюсары тэлебачання ЗША
- Прадзюсары ЗША
- Прадзюсары XX стагоддзя
- Тэлепрадзюсары ЗША