Yahoo!

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Yahoo! Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: YHOO
Заснаванне 1995
Заснавальнікі David Filo[d] і Jerry Yang[d]
Размяшчэнне Сцяг ЗША Санівейл, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры Марыса Мэйер
Галіна Інтэрнэт, камп'ютарнае праграмнае забеспячэнне
Прадукцыя Гл. спіс сэрвісаў Yahoo!
Абарот $4.98 млрд (2011, US GAAP)
Чысты прыбытак $800 млн (2011)
Колькасць супрацоўнікаў 14,100 (2012)
Матчына кампанія Verizon[d]
Сайт www.yahoo.com

Yahoo! (вымаўляецца як Яху!) — амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці (5.88%) у свеце пошукавай сістэмай і прадстаўляе шэраг сэрвісаў, аб'яднаных інтэрнэт-парталам Yahoo! Directory; партал уключае ў сябе папулярны сэрвіс электроннай пошты Yahoo! Mail, адзін з найстарэйшых і найбольш папулярных у Інтэрнэце. У 2004 годзе была запушчана новая версія паштовага інтэрфейсу, заснаваная на AJAX.

Па статыстыцы Alexa Internet, у лютым-красавіку 2012г. Yahoo! - чацвёрты вэб-сайт паводле колькасці наведвальнікаў у Інтэрнэце. 28% ад гэтага складае наведванне толькі адной інтэрнэт-старонкі сярод многіх.

Кампанія Yahoo! была заснавана аспірантамі Стэнфардскага ўніверсітэта Дэвідам Файла (анг. David Filo) і Джэры Янгам (анг. Jerry Yang) у студзені 1994 года; стала карпарацыяй 2 сакавіка 1995 года. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Санівейл (Sunnyvale), штат Каліфорнія, ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Yahoo! Inc.