Перайсці да зместу

Шывелуч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шывелуч
руск. Шивелуч
Выгляд вулкана з поўначы
Выгляд вулкана з поўначы
56°38′10″ пн. ш. 161°18′54″ у. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеКамчатка, Далёкаўсходняя федэральная акруга 
Форма вулканаСтратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2014 
Вышыня вяршыні3283 м [1] 
Шывелуч (Расія)
Шывелуч
Шывелуч (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Шывелуч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шывелу́ч[2] (руск.: Шивелу́ч[3]) — дзеючы вулкан на поўначы Камчаткі (Расія).

Вулкан размешчаны за 50 км ад пасёлка Ключы, за 450 км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі[1]. Вышыня вулкана 3283 м[1][3]. Складзены з андэзітаў, дацытаў і базальтаў. Прыкладны ўзрост складае 60—70 тыс. гадоў[1]. Вывяржэнні частыя. На схілах лясы і зараснікі кедравага сланіку.

11 красавіка 2023 года ў 00.54 па мясцовым часе адбылося вывяржэнне, попел дасягнуў вышыні не менш за 16 кіламетраў[4]. Адбыўся найбуйнейшы за 60 гадоў попелапад[5]. Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расіі прысвоіла вывяржэнню «чырвоны» (максімальны) код небяспекі[6].

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Шивелу́ч // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 556. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.