Эгіна
Эгіна (стар.-грэч.: Αἴγινα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] наяда, дачка рачнога бога Асопа, якая была выкрадзена Зеўсам і нарадзіла яму сына Эака, што славіўся самым набожным і справядлівым сярод грэкаў.
Зеўс выкраў яе з Фліунта і прынёс на востраў Энону, асцерагаючыся Геры[2]. Зеўс спакусіў яе ў агністым абліччы[3]. Або Зеўс прыняў аблічча арла[4].
Злучэнне Зеўса і Эгіны антычныя крыніцы лакалізавалі на востраве Эгіна, які раней нібы зваўся Энонай. Імя выкрадальніка німфы назваў Асопу Сісіф, завошта ўгневаны грамабой наслаў на яго Танатаса. Эгіна нарадзіла сына Эака[5]. Пасля нараджэння сына Эгіна стала жонкай Актара. Нарадзіла ад Актара сына Менетыя[6].
Яе статуя ў Алімпіі[7]. Статуя ў Дэльфах — дарунак фліясійцаў[8].
У гонар Эгіны названы астэроід (91) Эгіна, адкрыты ў 1866 г.
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991—1992. В 2 т. Т.2. С. 657
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 3; III 12, 6; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 72, 5; Гігін. Міфы 52
- ↑ Авідзій. Метамарфозы VI 113
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса VII 213
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.205 М.-У.
- ↑ Піндар. Алімпійскія песні IX 69; Комментарий О. П. Цыбенко в кн.: Диодор Сицилийский. Историческая библиотека. Кн.4—7. СПб, 2005. С. 317
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 6
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады X 13, 6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя антычнай міфалогіі: Эгіна Архівавана 14 снежня 2006.