Перайсці да зместу

Фліунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размяшчэнне Фліунта на Пелапанесе і адносна Істма

Фліунт (стар.-грэч.: Φλειοῦς) — старажытнагрэчаскі горад-дзяржава на паўночным захадзе Аргаліды (Пелапанес), які межаваў з Аркадзіяй і Сікіёнам . Паводле легенд спачатку называўся Арэтырэя і быў перайменаваны ў гонар арганаўтаў Фліянта, які нарадзіўся ў гэтым горадзе[1]. Выхадцамі з Фліунта лічылі заснавальнікаў Клазаменаў і грэчаскіх першапасяленцаў Самаса.

З ахейскіх часоў у горадзе ўшаноўвалі Гебу, Дэметру і Артэміду. Гэтыя культы захаваліся і пасля таго, як горад захапілі дарыйцы.

Фліунт быў уключаны ў склад аргаскіх уладанняў Фідонам. Пасля перамогі спартанцаў пад Сепеяй увайшоў у Пелапанескі саюз. Нягледзячы на трывалы саюз са Спартай, у Фліунце ішла жорсткая барацьба паміж прыхільнікамі алігархіі і дэмакратыі, кропку ў якой паставіў спартанскі цар Агесілай. Пасля 12-месячнай аблогі ў 380 г. да н.э., ён атрымаў Фліунт і канчаткова зацвердзіў у ім алігархічны рэжым[2]. Да Пелапанескай вайны Фліунт стаяў на боку спартанцаў; 200 фліясійцаў ваявалі пад камандаваннем Леаніда пры Фермапілах з персамі.

У 394 г. у Фліунце адбыўся дэмакратычны рух, пасля чаго выгнаныя алігархі звярнуліся па дапамогу да Спарты. Хоць фліясійцы і адчынілі вароты лакедэманянам, але алігархія была адноўлена толькі пасля шэрагу ўнутраных разладаў і новага нашэсця лакедэмонскага войска на чале з Агесілаем. Пасля гэтага, нягледзячы на спробы дэмакратыі зацвердзіцца ў Фліунце і на напады аргівян, сікіёнцаў і аркадзян, фліясійцы заставаліся вернымі Спарце.

У перыяд, які непасрэдна папярэднічаў рымскаму заваяванню, Фліунт стаяў на боку Ахейскага саюза. Географ II ст. Пталамей згадвае пра Фліунт як пра частку Аргіўскай вобласці.

Зноскі

  1. Паўсаній. Апісанне Элады, II 12, 6
  2. Fine, John V.A. The Ancient Greeks: A critical history. Harvard University Press, 1983, с.559
  • Fine, John V.A. The Ancient Greeks: A critical history. Harvard University Press, 1983
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).