Эдуар Вюяр
Эдуар Вюяр | |
---|---|
фр.: Édouard Vuillard | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Édouard Vuillard |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, фатограф, літограф, мастак-гравёр, ілюстратар |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1940[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Эдуар Вюяр (фр. Jean-Édouard Vuillard; 11 лістапада 1868, Кюізо — 21 чэрвеня 1940, Ла-Боль-Эскублак) — французскі мастак-сімваліст. Разам з П’ерам Банарам, Марысам Дэні і Полем Серузье ўваходзіў у мастацкую групу «Набі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эдуар Вюяр нарадзіўся ў маленькім мястэчку Кюізо, у перадгор’ях Юры, недалёка ад швейцарскай мяжы. Бацька яго, Анарэ Вюяр, быў капітанам марской пяхоты, але раней вывучаў жывапіс у Парыжы. Ён памёр, калі Эдуару споўнілася 20 гадоў. Але з самага дзяцінства Эдуар апынуўся, галоўным чынам, пад уплывам жанчын — маці, бабулі і старэйшай сястры. Яго старэйшы брат Аляксандр абраў ваенную кар’еру і рана пакінуў дом. Эдуар застаўся ў сям’і і разам з ёю пераехаў у Парыж. Эдуар жыў з маці да 60 гадоў, да самай яе смерці. Яна была краўчыхай і крыху мадысткай, і таму з ранніх гадоў Эдуара атачаў свет тканін і ўбораў. Ён быў ціхім, сімпатычным чалавекам, але часам яго перапаўнялі эмоцыі, якія патрабавалі творчага выхаду, таму ён аддаў перавагу ваеннай кар’еры мастацтву.
У ліцэі Кандорсэ, дзе Вюяр навучаўся разам з Марысам Дэні і Кер-Ксаўе Руселем, будучым жывапісцам і мужам старэйшай сястры Вюяра, ён зацвердзіўся ў сваім жаданні стаць мастаком. Ён паступае спачатку ў мастацкую вучэльню, дзе сустракае П’ера Банара, а затым у парыжскую Акадэмію Жуліяна. З 1886 года вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і Акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Сумесна з Марысам Дэні і Кер-Ксаўе Руселем заснаваў групу «Набі», у 1892 годзе, супрацоўнічаў у сімвалісцкім часопісе «Рэвю бланш». Эдуар Вюяр шмат падарожнічаў, вывучаў мастацтва ў розных гарадах Еўропы — Венецыі, Фларэнцыі, Мілане, Лондане. Ездзіў у Іспанію. Але больш за ўсё любіў праводзіць лета сярод някідкіх пейзажаў Нармандыі і Брэтані.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Сона і Луара
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Атлантычная Луара
- Пахаваныя на могілках Баціньёль
- Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)