Эраст Пармаста
Эраст Пармаста | |
---|---|
эст.: Erast Parmasto | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2012[1][2][…] (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ліхенолаг, міколаг, батанік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Parmasto».
Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Эраст Пармаста (эст.: Erast Parmasto, 23 кастрычніка 1928—24 красавіка 2012) — эстонскі міколаг, акадэмік АН Эстоніі, Заслужаны дзеяч навукі Эстонскай ССР, спецыяліст па філагеніі грыбоў, а таксама па мікафлоры трапічных рэгіёнаў. Ганаровы грамадзянін Тарту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эраст Пармаста нарадзіўся ў Нымэ каля Таліна 23 кастрычніка 1928 года.
У 1947 годзе паступіў у Тартускі ўніверсітэт, у 1952 годзе скончыў яго па спецыяльнасці біялогія. З 1950 года працаваў у Інстытуце заалогіі і батанікі АН ЭССР. У 1955 годзе атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук, у 1969 годзе — доктара біялагічных навук. Пасля 1953 года ён з перапынкамі выкладаў мікалогію ў Тартускім універсітэце.
У 1957—1961 супрацоўнічаў у рэдакцыі часопіса «Eesti Loodus» («Прырода Эстоніі»).
У 1971 абраны членам Выканаўчага камітэта Міжнароднай мікалагічнай асацыяцыі, з 1977 па 1983 года быў віцэ-прэзідэнтам. У 1973—1976 гадах узначальваў Эстонскае таварыства прыродазнаўцаў, у 1988 годзе стаў яго ганаровым членам. У 1973 і 1981—1985 гадах загадваў сектарам у інстытуце, паміж 1973 і 1981 гадамі быў акадэмік-сакратаром Аддзялення хімічных, геалагічных і біялагічных навук Эстонскай акадэміі навук, з 1973 года — член прэзідыума.
Пасля 1985 года Пармаста займаўся вывучэннем дрэваразбуральных грыбоў В’етнама. Затым ён працаваў над пошукам і вывучэннем грыбоў, перспектыўных да выкарыстання для вытворчасці бялкоў.
З 1985 па 1990 Э. Пармаста быў дырэктарам Інстытута заалогіі і батанікі. З 1987 па 1995 ён працаваў прафесарам Тартускага ўніверсітэта.
Пармаста працаваў у рэдакцыі шматтомнага «Вызначальніка грыбоў СССР», быў членам бюро Міжведамаснай камісіі па Чырвонай кнізе СССР, а таксама рэдкалегіі часопіса «Весткі АН Эстонскай ССР. Біялогія».
Вядомы як папулярызатар прыродазнаўчых навук. Апублікаваў мноства артыкулаў у перыёдыцы, выкарыстоўваючы псеўданім Seenevana (Грыбачнік). Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
24 красавіка 2012 года Эраст Пармаста памёр.
Зноскі
- ↑ Suri seeneteadlane Erast Parmasto | ERR Uudised Праверана 29 чэрвеня 2012.
- ↑ Estonian Research Portal Праверана 1 лютага 2019.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Хар’юмаа
- Памерлі 24 красавіка
- Памерлі ў 2012 годзе
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Біёлагі Эстоніі