Эрнст Ветэр
Выгляд
Эрнст Ветэр | |
---|---|
ням.: Ernst Wetter | |
Нараджэнне |
27 жніўня 1877[1][2] |
Смерць |
10 жніўня 1963[1][2] (85 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Ветэр (ням.: Ernst Wetter; 27 жніўня 1877, Вінтэртур, кантон Цюрых, Швейцарыя — 10 жніўня 1963, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, прэзідэнт Швейцарыі, член Федэральнага савета, міністр фінансаў Швейцарыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эрнст Ветэр з 1911 па 1914 год вывучаў эканоміку ў Цюрыху. Пасля атрымання доктарскай ступені выкладаў у кантанальным гандлёвым вучылішчы. З 1926 па 1934 год ён абіраўся ў Кантанальны савет Цюрыха, а з 1929 гады ў Нацыянальны савет Швейцарыі. У снежні 1938 года абраны 117 галасамі супраць 98 (за сацыял-дэмакрата Эміля Клеці) пераемнікам Альберта Меера ў Федэральным савеце.
- 15 снежня 1938 — 31 снежня 1943 — член Федэральнага савета Швейцарыі.
- 1 студзеня 1939 — 31 снежня 1943 — начальнік дэпартамента (міністр) фінансаў.
- 1 студзеня — 31 снежня 1941 — прэзідэнт Швейцарыі.
Зноскі
- ↑ а б Ernst Wetter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998.