Юба (акруга)
Юба | |
---|---|
англ.: Yuba County | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1850 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юба (англ.: Yuba) — акруга, размешчаная ў Каліфарнійскай даліне, у паўночным Сакрамента, штат Каліфорнія. Акруговы цэнтр — горад Мэрысвіл. Насельніцтва — 71 938 чалавек (перапіс 2006 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана ў 1850 годзе адразу пасля ўзнікнення штата Каліфорнія. Частка тэрыторыі акругі была аддадзена акругам Пласер і Невада ў 1851 годзе і акрузе Сьера ў 1852 годзе. Сваю назву ён атрымаў ад ракі Юба, якая працякае па Каліфорніі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ацэнак Бюро перапісу насельніцтва ЗША акруга мае плошчу 1,667 км², з якіх 1,633 км² займае суша і 34 км² — вада. Акруга ляжыць уздоўж заходняга схілу гары Сьера-Невада, стромкія схілы якой падыходзяць для размяшчэння гідраэлектрастанцый. Асноўная частка насельніцтва сканцэнтравана на захад ад гары на дне даліны. Фруктовыя сады і рысавыя палі.
Зноскі
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.