Юзаф Караль Патоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Караль Патоцкі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Marian Bohusz і Kresowiec
Дата нараджэння 16 лістапада 1854(1854-11-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1898
Месца смерці
Бацька Аляксандр Патоцкі[d]
Маці Касільда з Яблонскіх[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, палітычны актывіст, публіцыст, паэт, выдавец, перакладчык
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́заф Ка́раль Пато́цкі герба «Шэліга» (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст беларускага паходжання. Брат літаратара і крытыка Антонія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі — Аляксандр і Касільда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).

У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з’яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расейскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.

Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсера.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Henryk Markiewicz. Pozytywizm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. — ISBN 83-01-13849-1.