Юлія Аляксандраўна Саніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Аляксандраўна Саніна
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1990(1990-10-11) (33 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка, акцёрка
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал[d] і фартэпіяна
Жанры альтэрнатыўны рок
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Юлія Саніна (сапраўднае імя Юлія Аляксандраўна Галавань укр.: Ю́лія Олекса́ндрівна Голова́нь; нар. 11 кастрычніка 1990, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, аўтар песень, фронтвумэн украінскага гурта The Hardkiss.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юлія Галавань нарадзілася 11 кастрычніка 1990 года ў Кіеве ў сям’і музыкантаў. У трохгадовым узросце ўпершыню праспявала на сцэне ў суправаджэнні ансамбля, якім кіраваў яе бацька. Затым выступала з песнямі розных стыляў у дзіцячых шоу-гуртах. Выступала сольна і ў складзе джазавага гурта.

У 2005 годзе Юлія скончыла дзіцячую музычную школу джазавага і эстраднага майстэрства, затым паступіла ў інстытут філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (які скончыла ў чэрвені 2013 года з дыпломам магістра па спецыяльнасці Фалькларыстыка)[1]. Падчас вучобы ў інстытуце таксама захаплялася журналістыкай.

З 2006 па 2008 год — салістка гурта Sister Siren.

У верасні 2011 года разам з музычным прадзюсарам Валерыем Бебка стварыла поп-дуэт Val & Sanina. Было запісана пробнае відэа і некалькі песень, у тым ліку «Любовь настала» (словы Роберта Раждзественскага, музыка Райманда Паўлса)[2].

Неўзабаве гурт змяніў імідж і назву, музыкі дадалі «цяжару» ў гучанні і сталі спяваць на англійскай мове — так нарадзіўся гурт The Hardkiss. Валерый і Юлія самастойна пішуць музыку і тэксты. Той жа восенню гурт выпусціў некалькі песень і зняў дэбютны відэакліп на песню Babylon. У канцы кастрычніка 2011 года The Hardkiss выступілі на разагрэве ў брытанскага гурта Hurts. Да канца 2011 года гурт выпусціў яшчэ адзін кліп пад назвай Dance with me, які атрымаў ратацыю на вядучых украінскіх музычных каналах.

Ужо ў лютым 2012 The Hardkiss падпісаў кантракт з лэйблам Sony BMG. Калектыў хутка здабыў папулярнасць і шэраг узнагарод ва Украіне і за мяжой.

У снежні 2014 года Юлія пачала публікаваць на сайце YouTube відэаблогі пра сваё жыццё і закулісную працу гурта The Hardkiss.

У 2016 годзе стала членам журы і настаўнікам сёмага сезона «X-Фактар» на тэлеканале СТБ. Яе падапечныя з гурта Detach сталі суперфіналістамі.

Саніна на фестывалі MRPL City 2017 год.

Агучыла Смурфету ва ўкраінскім дубляжы мультфільма Смурфы: закінутая вёска[3] і каралеву рок-музыкі Барбі ва ўкраінскім дубляжы мультфільма «Тролі: Сусветны тур».

12 снежня 2019 года выйшаў сумесны трэк Юліі Санінай і Ціны Караль «Вільна». Песня стала афіцыйным саўндтрэкам фільма «Віддана»[4].

Увосень 2020 года прыняла ўдзел у праекце «Танцы з зоркамі» у пары з Дзмітрыем Жуком, яны занялі другое месца.

У 2020 прыняла ўдзел у шоу «Маскарад» на тэлеканале 1+1 у вобразе Дракошы.

У 2020 і 2021 годзе ўвайшла ў спіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны па версіі часопіса «Фокус».

У 2021 годзе Юлія Саніна стала амбасадарам брэндаў Danone і Vodafone.

5 ліпеня 2021 года Юлія Саніна разам з Цінай Караль выканалі песню «Вільна» на музычным фестывалі Atlas Weekend.

12 красавіка 2022 года ўкраінскія спявачкі Юлія Саніна, Ціна Караль, Dorofeeva, Кацярына Паўленка (Go A), сумесна выканалі песні «Вільна» і «Червона Каліна», а гэтак жа Юлія выканала фрагмент кампазіцыі «Коханці» падчас перапынку дабрачыннага футбольнага матчу «Match For Peace» у падтрымку Украіны паміж Дынама (Кіеў) і Легія (Варшава) на стадыёне «Легіі»[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Юлія замужам за Валерыем Бебка, крэатыўным прадзюсарам і гітарыстам гурта The Hardkiss. Свае адносіны пара хавала на працягу 5 гадоў (з 2009 года). Праз паўгода з дня знаёмства Валерый Бебка зрабіў Юліі прапанову, але затым яшчэ паўтара года яна праходзіла ў нявестах. Вяселле было аформлена ва ўкраінскім аўтэнтычным стылі.

21 лістапада 2015 года ў пары нарадзіўся сын Данііл.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыпламант фестывалю «Чарнаморскія гульні 1999»
  • Пераможца тэлевізійнага конкурсу «Крок да зірок 2001»
  • Лаўрэат фестывалю «Хрыстос у маім сэрцы»
  • Лаўрэат ІІ прэміі Міжнароднага фестывалю «Свет маладых 2001» (Будапешт)
  • Лаўрэат фестывалю «Рытмы джаза»
  • Лаўрэат І прэміі Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Славянскі базарчык 2002»
  • Дыпламант дзіцячага джазавага фестывалю ім. Уцёсава (Адэса, 2004)
  • Лаўрэат дзіцячага джазавага фестывалю «Атлант М» (2003, 2004)
  • Фіналіст тэлевізійнага конкурсу «Хачу быць зоркай» (2006)

Стыль[правіць | правіць зыходнік]

Над іміджам гурта, і ў першую чаргу самой Юліі, працуюць стылісты Слава Чайка і Віталь Дацук, таксама гурт супрацоўнічае з маладымі дызайнерамі (Ivanova, Bekh, Надзя Дзяк, Anouki Bicholla і інш.)[6]. Юлія Саніна захапляецца творчасцю дызайнераў Alexander MC Queen, Vivienne Westwood, Gareth Pugh, а штодзённа апранаецца ў вопратку марак Diesel, H&M, Topshop[7].

Зноскі

  1. Юлия Санина стала магистром филологии(недаступная спасылка)
  2. Юлия Санина «Любовь настала». Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2016.
  3. Солистка группы The Hardkiss и Дзидзьо превратились в смурфиков. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017.
  4. Тіна Кароль & Юлія Саніна – Вільна (офіційний саундтрек фільму «Віддана»). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020.
  5. Санина, Кароль, Дорофеева и солистка Go_A спели на матче Легия – Динамо: мощное видео. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 22 сакавіка 2023.
  6. Интервью : Юлия Санина и группа The Hardkiss. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2014.
  7. Интервью с Юлией Саниной на bit.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]