Перайсці да зместу

Раймандс Паўлс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Райманд Паўлс
Raimonds Pauls
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні лат.: Ojārs Raimonds Pauls
Поўнае імя Ояр-Райманд Вальдэмаравіч Паўлс
Дата нараджэння 12 студзеня 1936(1936-01-12)[1][2] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг СССР СССР Сцяг Латвіі Латвія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты акардэон, раяль
Жанры джаз, эстрада, інструментальная музыка[d] і мюзікл
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
ордэн Гонару ордэн Пашаны
народны артыст СССР Народны артыст Латвійскай ССР
The Order of the Rising Sun, Gold Rays with Neck Ribbon Order of the Three Stars, 2nd Class ордэн Трох Зорак крыж Прызнання

ордэн Палярнай зоркі (12 кастрычніка 1995)

прэмія Ленінскага камсамола
ордэн Пашаны

Grand Music Award[d] (1994, 2000)

Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
raimondspauls.lv

Раймандс Паўлс (лат.: Raimonds Pauls; нар. 12 студзеня 1936(1936-01-12)[1][2], Рыга) — латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзяржаўны дзеяч. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1985). Ганаровы член Латвійскай АН.

Скончыў Латвійскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я. Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). 3 1964 мастацкі кіраўнік Рыжскага эстраднага аркесгра, з 1972 вакальна-інсгрументальных ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 галоўны рэдактар музычных перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латвійскага радыё, старшыня Дзяржаўнага камітэта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Балаціраваўся на пасаду прэзідэнта ў 1999 годзе.

Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры», «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгашпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстраднай музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый латышскага фальклору, музыкі для тэатра і кіно, апрацовак народных песень і інш. Асаблівую вядомасць кампазітару прынеслі песні «Лісце жоўтае», «Мільён пунсовых руж», «Без мяне» і інш.[3] Прэзідэнт акцыянернага таварыства «Музычны цэнтр «Вернісаж».

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Латвіі (1977).

  1. 1 2 Raimonds Pauls // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Raimonds Pauls // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. zviazda.by(недаступная спасылка)