Юлія Домна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Домна
IVLIA DOMNA
193 — 217
Папярэднік няма

Нараджэнне невядомая, верагодна 170 год
Смерць 217[1][2][…]
Месца пахавання
Род Северы
Бацька Гай Юлій Басіян[d][3]
Маці невядома
Муж Септымій Север[3]
Дзеці Каракала[3][4] і Луцый Публій Септымій Гета[3][5]
Дзейнасць філосаф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Домна (дата невядомая[6] — 217), жонка рымскага імператара Септымія Севера, маці Каракалы і Геты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юлія Домна была сірыйскага паходжання. Яна нарадзілася ў горадзе Эмесе. Яе продкі былі жрацамі знакамітага храма Ваала. Юлія Домна была малодшай дачкой першасвятара Гая Юлія Басіяна і малодшай сястрой Юліі Месы.

У 184 годзе Юлія ажанілася з будучым імператарам Септыміем Северам. Шлюб апынуўся шчаслівым. Септымію Северу падабалася, што яго жонка захапляецца філасофіяй. Неўзабаве ў іх нарадзіліся два сыны: Луцый Септымій Басіян (Каракала) у 188 годзе і Публій Септымій Гета ў 189 годзе. Калі Септымій Север стаў імператарам у 193 годзе, ён пачаў грамадзянскую вайну з канкурэнтамі — такімі як Песцэній Нігер і Клодзій Альбін. Юлія Домна была ў Рыме, пакуль яе муж ваяваў. Юлія часта ўдзельнічала ў палацавых інтрыгах і ў яе было шмат ворагаў, якія абвінавацілі яе ў здрадзе і пралюбадзействе, але ніводнае з гэтых абвінавачванняў не было даказана. Яна суправаджала Септымія Севера ў паходзе супраць каледонцаў.

Калі імператар памёр у 211 годзе ў Эбаракуме (суч. Ёрк), імператарамі сталі Каракала і Гета. Двое маладых людзей ніколі не любілі адзін аднаго і часта сварыліся. Гета быў забіты цэнтурыёнамі Каракалы ў тым жа годзе. Каракала стаў адзіным імператарам, але яго адносіны з маці былі складанымі; аднак пасля першапачатковага шоку ад гібелі сына, яна спрабавала зрабіць выгляд, што нічога не здарылася. Юлія суправаджала Каракалу ў яго кампаніі супраць парфян. Падчас гэтага паходу Каракала быў забіты, і імператарам стаў Макрын.

Макрын напэўна быў адказным за забойства імператара, але ён імкнуўся да мірных адносін з Юліяй Домнай. Аднак Юлія падбухторвала салдат арганізаваць на яго замах. Макрын загадаў ёй пакінуць Антыёхію на правах грамадзянкі без імператарскіх ушанаванняў, але неўзабаве сам быў забіты. Юлія Домна памерла (магчыма, самагубства) у тым жа годзе. Яе цела было прывезена ў Рым і пахавана ў маўзалеі Аўгуста. Пазней яе прах быў перанесены ў маўзалей Адрыяна[7]. Юлія Домна была абагаўлёна.

Зноскі

  1. а б в World History Encyclopedia — 2009. Праверана 6 ліпеня 2021.
  2. а б в Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 6 ліпеня 2021.
  3. а б в г Ив. Гр. Юлии сирийские // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 344–346.
  4. Любкер Ф. Caracalla // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 247–248.
  5. Гета // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 586.
  6. Birley (1999), p. 222
  7. Дыян Касій. Эпітама кнігі 79

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]