Цэнтурыён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэканструкцыя выгляду рымскага цэнтурыёна. Грэбень на касцы ўказвае на статус

Цэнтурыён (лат. «centurio») — у старажытнарымскім войску прафесійны малодшы афіцэр, які ўзначальвай найменшую вайсковую адзінку — цэнтурыю (50-100 чалавек). У кожным легіёне было 60 цэнтурыёнаў, па 6 у кожнай з кагортаў, прычым іх званні мелі строгую іерархію як у межах кагорты (ад hastatus posterior — «ніжэйшы», да primus pilus — «вышэйшы»), так і паміж кагортамі: чым меншы быў нумар кагорты (ад 1 да 10), тым ніжэй быў статус цэнтурыёна. Цэнтурыёны рэдка атрымлівалі павышэнне на тым жа самым месцы: звычайна яны праходзілі значную колькасць легіёнаў, прычым кожнаму перасоўванне адпавядала прызначэнне на больш высокую ступень.

Паступовая эвалюцыя статусу[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная рэканструкцыя выгляду цэнтурыёна з Трыццатага Легіёна Ulpia Victrix.

Спачатку цэнтурыя была падраздзяленнем прымітыўнага легіэна і легіёна Сервія Тулія. Пазней легіён быў падзелены на буйнейшыя падраздзяленні — маніпулы, — кожная з якіх складалася з двух цэнтурый — правага і левага «крыла». Цэнтурыён, які ўзначальвай першае, зваўся «prior», другое — «posterior». С другога боку салдаты дзяліліся на 3 катэгорыі: triarii («трыярыі», старэйшыя), principes («прынцыпы», сярэднія) і hastati («гастаты», малодшыя). Адпаведна было 20 цэнтурыёнаў трыярыяў, 10 — ад прынцыпаў, 10 — ад гастатаў, якія адрозніваліся паміж сабою нумарам маніпулы.

Іерархія цэнтурыёнаў адзначалася адначасова разрадам (прынцыпы, трыярыі ці гастаты) і рангам унутры кожнага з разрадаў. Аднак няма поўнай згоды вучоных наконт таго, як цэнтурыёны павялічваліся ў званні. Адны сцвярджаюць, нібыта цэнтурыёны павінны былі праходзіць паслядоўна 10 ступеняў posteriores ў гастатаў, затым 10 ступеняў тых жа posteriores у прынцыпаў, затым 10 ступеняў posteriores у трыярыяў, каб зноў вярнуцца да гастатаў ужо ў якасці цэнтурыёна prior і зноў прайсці ўсе 30 ступеняў — да звання цэнтурыёна 10 ступені prior у трыярыяў. Іншыя мяркуюць, што найперш трэба было прайсці 10 ступеняў posteriores і 10 ступеняў prior у гастатаў, затым пераадолець гэтыя ж узроўні ў прынцыпаў і трыярыяў.

У канцы Рэспубліканскай эпохі было ўведзена дзяленне на найбуйнейшыя часткі легіёна — кагорты. У кожным легіёне цяпер было 10 кагортаў, кожная з якіх дзялілася на 6 маніпул, а кожная маніпула — на 2 цэнтурыі. Апошняй была дзясятая кагорта, а першая — самай ганаровай. Яе цэнтурыёны, якая была ўключана ў склад прымпіла, насілі званне primi ordines; яны займалі выключнае становішча, прымалі ўдзел ў ваенным сходзе і атрымлівалі ад галоўнакамандуючага самыя адказныя даручэнні. Іерархія цэнтурыёнаў захавалася і пры імперыі. Адзіная ўнесеная змена была вынікам колькаснага павелічэння першай кагорты. Пры гэтым новым парадку колькасць цэнтурыёнаў у ёй была паменшана да 5-і. Сам жа легіён цяпер налічваў 59 цэнтурыёнаў.

Пры поўным штатным складзе (які не заўсёды меў месца ў рэчаіснасці) кожны цэнтурыён узначальваў 80 чалавек. У элітных кагортах парадак быў іншы. Прымліп (primpil), па Вегецыю, камандаваў 400 людзьмі, цэнтурыэны prior і praetorii ўзначальвалі 150 чалавек, primus princeps posterior — 150, primus hastatus posterior — 100. Акрамя 59 устаўных цэнтурыёнаў, верагодна, меліся ў легіёне і іншыя, размеркаваных у адпаведнасці са званнем паміж рознымі кагортамі, якім галоўны камандзір даручаў выкананне асабістых адміністрацыйных задач.

Службовы рух[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтурыён на ілюстрацыі 1880 г

У рэспубліканскую эпоху цэнтурыёны паднімаліся па кар'ернай лесвіцы з простых радавых; капітанамі рабіліся тыя, чыя адвага і баявыя якасці былі заўважаны камандуючым. Пры Імперыі пераважная частка пасадаў цэнтурыёна давалася тым жа чынам: імператар даваў гэтае званне тым, хто праяўляў асабістыя вайсковыя якасці на ніжэйшых пасадах легіёна. Але пэўная частка цэнтурыёнаў належала да болей высокага сацыяльнага класу — да вершніцкага саслоўя. Замест таго, каб пачаць вайсковую кар'еру звычайным чынам, на пасадзе прэфекта дапаможнай кагорты, яны лічылі за лепшае далучыцца да арміі ўжо ў якасці цэнтурыёна.

Роля цэнтурыёнаў[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтурыён павінен быў сачыць да парадкам і дысцыплінай у сваім вайсковым фарміраванні. Яны кантралявалі адзенне і абутак сваіх людзей, патрабавалі, каб уся зброя была начышчана і блішчала. Па Вегецыю, яны таксама камандавалі правядзеннем рова вакол лагера, каралі салдат, якія працавалі нядбайна. Па Ювеналу, яны здзяйснялі суд. Акрамя функцый, якія непасрэдна адпавядалі іх становішчу, цэнтурыёнам часта даручалі асабістыя задачы — галоўнакамандуючы, рымскія ўлады альбо ўлады правінцыі. Па некаторых звестках, яны маглі ўзначальваць канюшні легата, яго асабістую варту, збройныя майстэрні, руднікі, пабудову дарог, улагоджванне памежных спрэчак, замяняць прэфекта легіэна, камандзіра кагорты, крыла, ірэгулярнага фарміравання, асобных атрадаў, часта буйных і г.д.

Асабістай увагі заслугоўваюць такія віды цэнтурыёнаў, як primipilus і princeps praetorii. Першы, як ужо сцвярджалася, узначальваў значна большую колькасць жаўнераў, чым яго калегі. Болей за тое, ён валодаў пэўнай уладай над іншымі цэнтурыёнамі. Менавіта ён ахоўваў «Арла», які з'яўляўся як бы пунктам дзеля збору легіёна. Ён даваў сігнал дзеля выступлення, на маршы ён знаходзіўся на чале войска; менавіта ён узначальваў падачу гукавых сігналаў, якія датычыліся ўсіх кагортаў. Таму Дыянісій Галіканскі мог сцвярджаць, што прымпіл узначальваў 60 цэнтурый,

Што датычыцца другога тыпу (princeps praetorii), то ён, здаецца, займаўся пераважна адміністрацыйнымі справамі, на яго было ўскладзена амаль усё, што было непасрэдна звязана з навядзеннем парадку ў легіёне. Гэта быў адзіны цэнтурыён, якога суправаджалі двое сакратароў (пісараў).

Вядома, што пасада цэнтурыёна лічылася вельмі прыбытковай. Болей ці меней легальныя прыбыткі, якія модна было выняць (вызваленне ад цяжкай працы за грошы), доля ў ваеннай здабычы, значны пенсіён і выплаты пасля звальнення, — гэта рабіла пасаду аб'ектам дзеля спаборніцтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]