Юрай Янашык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрай Янашык
Дата нараджэння 25 студзеня 1688(1688-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1713(1713-03-17) (25 гадоў)
Месца смерці
Сайт jurojanosik.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Янашыка ў парку Сметаны ў Горжыцах (Чэшская рэспубліка)

Юра́й Я́нашык (славацк.: Juraj Jánošík, вымаўляецца ˈjuraj ˈjaːnɔʃiːk, польск.: Jerzy Janosik, венг.: Jánosik György; хрышчаны 25 студзеня 1688 — 17 сакавіка 1713) — вядомы славацкі злачынец, герой шматлікіх легенд і мастацкіх твораў, дзе яго вобраз значна міфалагізаваны. З XIX стагоддзя Янашык стаў сімвалам супраціву прыгнёту не толькі на поўначы каралеўства Венгрыя (цяперашняя Славакія), але таксама і сярод гураляў і палякаў з Падгалля. Падчас антынацысцкага паўстання ў Славакіі імя Янашыка насіла адна з партызанскіх груп.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старонка 39 пратаколу суду над Юраем Янашыкам

Юрай Янашык нарадзіўся ў вёсцы Церхава пад Габсбургскай манархіяй (цяпер у раёне Жыліна) у сям’і Марціна Янашыка і Ганны Чышнікавай. Ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Варыне, хроснымі бацькамі Юрая сталі Якуб Мер’яд і Барбара Крыштафікава. Меў старэйшую сястру Барбару і малодшых братоў Яна, Марціна і Адама[1].

У пятнаццацігадовым узросце далучыўся да куруцкіх паўстанцаў. Пасля паражэнні пад Трэнчынам быў прызваны ў габсбургскае войска[2]. Увосень 1710, служачы ахоўнікам у Бітчы, дапамог уцячы вязню Томашу Вугарчыку[3], з якім яны стварылі бандыцкую ватагу. Пасля выхаду Вугарчыка Янашык стаў яе аднаасобным правадыром[4]. Банда дзейнічала пераважна ў паўночна-заходняй Венгрыі (цяперашняя Славакія), уздоўж ракі Ваг між Важцам і Віхаднай[5], хоць часам даходзілі нават да Польшчы і Маравіі[2]. Па большай частцы іхнімі ахвярамі станавіліся заможныя купцы. Пад камандаваннем Янашыка банда цвёрда прытрымлівалася прынцыпу не забіваць сваіх ахвяр; аднойчы яны дапамаглі выпадкова параненаму святару[5]. Таксама часткова мае пацверджанне легенда пра тое, што яны дзяліліся нарабаваным дабром з бедакамі[5].

Увосені 1712 Янашык быў схоплены, аднак праз пэўны час адпушчаны з грахаўскага маёнтка[6]. Увесну 1713 ізноў арыштаваны ў маёнтку свайго сябра Вугорчыка ў Кленаўцы[7][8]. Паводле легенды, яго схапілі ў карчме Томаша Вугорчыка, калі ён пакаўзнуўся на гарошынах, кінутых яму пад ногі здрадніцай.

Суд над ім адбываўся ў Ліптаўскім Святым Мікулашы 16—17 сакавіка 1713 года. Ён атрымаў смяротны вырак, аднак дакладная дата яго выканання невядомая. Паводле легенды, якая стала прапагандавацца ў XIX стагоддзі, яго падчапілі левым бокам на крук і такім чынам пакінулі паміраць. Гэты спосаб забойства ўжываўся ў дачыненні да завадатараў ватагаў[5]. Аднак існуюць таксама звесткі, што ён быў павешаны[7].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе ў Чэхаславакіі была выдадзена дзвюхкронавая манета з партрэтам Янашыка[9].

На беларускую мову Ядвігай Бяганскай перакладзены раман Яна Грушоўскага «Янашык». Максім Танк прысвяціў славацкаму народнаму герою верш.

Зноскі

  1. Zuzana Križková, Margaréta Horváthová. Juraj Jánošík: rozprávanie o zbojníckom kapitánovi. — Perfekt, 2004. — 110 с. — ISBN 8080462828.
  2. а б Juraj Jánošík osobnosti.sk | životopisy, diela, tvorba, články, linky
  3. Kočiš (1986), p. 47 (славацк.)
  4. Kočiš (1986), p. 50 (славацк.)
  5. а б в г Odpočíva Jánošík na dne Liptovskej Mary? Aktuality Terchová | terchova-info.sk
  6. Kočiš (1986), p. 53 (славацк.)
  7. а б Jaká je pravda o Jánošíkovi a Ilčíkovi? (чэшск.)(недаступная спасылка). www.ilcik.cz (8 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2008. Праверана 27 верасня 2015.
  8. Kočiš (1986), p. 56 (славацк.)
  9. Předpis č. 78/1947 Sb. Vyhláška ministra financí o ražbě a vydání dvoukorun (чэшск.). Zákony pro lidi. AION (18 мая 2013).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jozef Kočiš. Neznámy Jánošík (славацк.). — Martin: Vydavatel´stvo Osveta, 1986.
  • Andrej Melicherčík. Juraj Jánošík, hrdina protifeudálného odboja slovenského l´udu (славацк.). — Martin, 1963.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]