Юрген Штроп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрген Штроп
ням.: Jürgen Stroop
Юрген Штроп у зняволенні
Юрген Штроп у зняволенні
Сцяг Кіраўнік СС і паліцыі
ў Варшаве
19 красавіка 1943 — 13 верасня 1943
Папярэднік Фердынанд фон Замерн-Франкенег
Пераемнік Франц Кутчэра
Сцяг Вышэйшы кіраўнік СС і паліцыі ў Грэцыі
8 верасня 1943 — 4 кастрычніка 1943
Папярэднік
Пераемнік Вальтэр Шымана
Сцяг Вышэйшы кіраўнік СС і паліцыі ў Рэйне
11 лістапада 1943 — 8 мая 1945
Папярэднік Тэадор Беркельман
Пераемнік

Нараджэнне 26 верасня 1895(1895-09-26)
Дэтмальд, Германская імперыя
Смерць 6 сакавіка 1952(1952-03-06) (56 гадоў)
Варшава, Польшча
Імя пры нараджэнні ням.: Josef Stroop
Веравызнанне непрактыкуючы каталік[d]
Партыя
Член у
Дзейнасць ваенны, палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Трэці рэйх Вафен-СС
Званне  Групенфюрар СС,
 генерал-лейтэнант войскаў СС,
 генерал-лейтэнант паліцыі
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
За раненне ў чорным
За раненне ў чорным
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрген Штроп (ням.: Jürgen Stroop, да мая 1941 насіў імя Іозеф; 26 верасня 1895, Дэтмальд — 6 сакавіка 1952, Варшава) — групенфюрар СС, генерал-лейтэнант паліцыі (9 лістапада 1943) і генерал-лейтэнант войскаў СС (1 кастрычніка 1944). Адзін з кіраўнікоў прыгнечання паўстання ў Варшаўскім гета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З каталіцкай сям'і сярэдняга дастатку. Удзельнік Першай сусветнай вайны, віцэ-фельдфебель. 7 ліпеня 1932 годзе ўступіў у НСДАП (білет № 1 292 297), а пазней у СС (білет № 44 611), дзе пачаўся яго хуткі кар'ерны рост.

Браў удзел у карных аперацыях супраць савецкіх партызан. У красавіку 1943 года па рашэнні Гімлера змяніў оберфюрара Фердынанда фон Замерн-Франкенега на пасадзе кіраўніка СС і паліцыі ў Варшаве. Узначальваў аперацыю па прыгнечанні паўстання ў Варшаўскім гета. Аўтар рапарта «Варшаўскага гета больш не існуе». З 8 верасня па 4 кастрычніка 1943 года быў кіраўніком СС у Грэцыі[2].

У 1947 годзе амерыканскі трыбунал у Дахау прысудзіў Штропа да смяротнага пакарання за растрэлы закладнікаў у Грэцыі. Пасля перадачы польскім уладам ізноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Знаходзячыся ў камеры смяротнікаў, Штроп быў выключна адкрыты з сакамернікамі, шмат чаго распавядаў пра прыгнечанне Паўстання ў Варшаўскім гета, пра свой удзел у гэтых падзеях не раскайваўся. Актывіст Арміі Краёвай Казімеж Мачарскі, які таксама знаходзіўся разам з ім у камеры смяротнікаў, пазней быў памілаваны і выдаў кнігу з запісам апавяданняў Штропа пад назвай «Гутаркі з катам».

Павешаны ў Варшаве 6 сакавіка 1952 года.

Зноскі

  1. а б Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
  2. L'Olocausto in Grecia (італ.)(недаступная спасылка). olokaustos.org. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 2012-1-31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]