Юрый Аляксандравіч Вятохін
Юрый Аляксандравіч Вятохін | |
---|---|
руск.: Юрий Александрович Ветохин руск.: Юрий Ветохин | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Юрий Александрович Ветохин[1] |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2022[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дысідэнт, праваабаронца |
Подпіс |
Юрый Аляксандравіч Вято́хін (19 сакавіка 1928[3], Ленінград, СССР — 6 сакавіка 2022[4], Сан-Дыега, ЗША) — пісьменнік, грамадскі дзеяч, перабежчык, які тройчы здзейсніў спробы бегчы з Савецкага Саюза, адбыў 8 гадоў зняволення ў турмах і спецыялізаваных псіхіятрычных лякарнях і змог пасля гэтага ў 1979 годзе (ва ўзросце 51 года) збегчы, саскочыўшы ноччу праз ілюмінатар круізнага цеплахода з 8 метровай вышыні і праплыўшы ў акіяне за 20 гадзін каля 30 км да аднаго з інданезійскіх астравоў. У далейшым запытаў палітычнага прытулку і пераехаў у ЗША.
Аўтар кнігі ўспамінаў «Схільны да ўцёкаў» (руск.: «Склонен к побегу», англ.: «Inclined to escape»), якая ўпершыню выйшла ў 1983 годзе[5] і вытрымала мноства перавыданняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ленінградзе 19 сакавіка 1928 года ў сям’і Аляксандра Сяргеевіча і Лізаветы Якаўлеўны Вятохіных. Маці дала Юрыю асновы рэлігійнага выхавання (што было рэдкасцю ў тыя часы)[5], а бацька, які працаваў аграномам, заўважыў і заахвоціў у ім схільнасць да літаратуры. У 1930-х гадах пражывалі ў пасёлку Луга Ленінградскай вобласці.
У лютым 1942 застаўшыяся ў блакадным Ленінградзе бацькі Юрыя Вятохіна памерлі. Сам Юрый напаўжывым 13-гадовым падлеткам быў вывезены дзядзькам з акружанага Ленінграда па лёдзе Ладажскага возера на эвакуацыйны пункт Вайбаколава.
Вучоба і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны, вярнуўшыся ў Ленінград і скончыўшы школу Юрый Вятохін паступіў у Ленінградскае ваенна-марское вучылішча[5], пасля заканчэння якога атрымаў спецыяльнасць штурмана далёкага плавання і афіцэрскае званне. У пачатку1950-х служыў штурманам на адным з караблёў Ціхаакіянскага флоту ва Уладзівастоку; з’яўляўся членам кампартыі.
У 1951 ажаніўся. Жонка — Таццяна Іванаўна. У 1954 яна напісала заяву ў партарганізацыю вайсковай часткі, дзе служыў Вятохін, абвінаваціўшы мужа ў антысаветызму. Пасля правядзення расследавання і допытаў па гэтым абвінавачванні Вятохін здзейсніў спробу самагубства. У 1955 годзе Юрый і Таццяна скасавалі шлюб.
Ў 1958 годзе Вятохін, пакінуўшы службу, пераехаў у Ленінград. На працягу 1960-х працаваў галоўным інжынерам вылічальнага цэнтра Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута, уступіў у Ленінградскае гарадское Літаратурнае аб’яднанне і пачаў рыхтавацца да ўцёкаў за мяжу.
Першыя ўцёкі
[правіць | правіць зыходнік]13 жніўня 1963 года здзейсніў няўдалую спробу пераплысці мяжу СССР з Батумі ў Турцыю: страціўшы арыентацыю ў начны шторм, быў знесены плынню на поўнач — да горада Поці. Не маючы адзення і выклікаўшы падозру ў памежнікаў, 14 жніўня быў арыштаваны і дастаўлены ў штаб пагранічных войскаў Аджарскай АССР. Здолеў схаваць намеры на ўцёк, прадставіўшыся плаўцом-марафонцам. Пасля 8 сутак затрымання і допытаў быў вызвалены.
Па вяртанні ў Ленінград, у верасні 1963 года, выйшаў з партыі і звольніўся з ранейшай працы. З 1964 па 1966 працаваў вядучым інжынерам у Бюро механізацыі інжынернай працы Ленінградскага саўнаргаса ды аднавіў падрыхтоўку да новых ўцёкаў з СССР.
Другія ўцёкі і знаходжанне ў зняволенні
[правіць | правіць зыходнік]12 ліпеня 1967 ажыццявіў другую спробу ўцёкаў з паўднёвага ўзбярэжжа Крыму, аднак быў знойдзены, схоплены і узняты на борт ваеннага карабля ЧФ ВМФ СССР. Пасля чаго рушыў арышт, адпраўка ў Сімферопаль, допыты і абвінавачванне па артыкулах 17 («злачынствы ў стане псіхіятрычнага расстройства») і 75 КК УССР («незаконнае перасячэнне мяжы», якая прадугледжвала тэрмін зняволення да 3 гадоў[6]), а затым перакваліфікацыя на артыкулы 17 і 56 КК УССР («здрада радзіме» — ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі або расстрэл), што, пры наяўнасці артыкула 17, фактычна азначала бестэрміновае зняволенне ў «спецпсіхбальніцу» — шырока практыкуемы ў СССР метад расправы з іншадумцамі.
Да вынясення прысуду ўтрымліваўся ў Харкаўскай, затым у Херсонскай турме. Судова-псіхіятрычнай экспертызай УССР быў прызнаны здаровым. У снежні 1967 года Вятохін быў этапаваны ў Маскву з паметкай на асабістай справе «схільны да ўцёкаў» (руск.: «cклонен к побегу»), якая і стала ў наступстве назвай яго кнігі.
Утрымліваўся ў Бутырскай і Лефортаўскай турмах. Быў накіраваны ў сакрэтнае палітычнае аддзяленне № 4-Е Усесаюзнага Судовай псіхіятрыі імя Сербскага, супрацоўнікамі якога быў прызнаны шалёным і ў сакавіку 1968 года Юрый Вятохін быў накіраваны ў Днепрапятроўскую псіхіятрычную спецбальніцу[7]. У бальніцы Вятохіну прызначылі курсы серы, інсуліну, галоперыдолу і ў выніку такога «лячэння», у канцы 1974 года ён, з падарваным здароўем, стаў практычна ляжачым хворым[8].
Вызваленне і трэція ўцёкі
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 напісаў заявы з прызнаннем сябе псіхічна хворым, і з-за гэтага ўчыніўшым спробу ўцекаў з СССР, а таксама, што цяпер ён здаровы і ня думае пра ўцёкі. 23 верасня 1975 года лякарская камісія прыняла рашэнне аб выпісцы Вятохіна са спецбольницы і пераводзе на прымусовае лячэнне ў Ленінградскую абласную псіхлячэбніцу, дзе ён прабыў пад наглядам яшчэ цягам году.
Рашэннем Ленінградскага суда ад 15 верасня 1976 года Юрый Вятохін быў вызвалены ад прымусовага лячэння.
Пасля вызвалення працаваў грузчыкам і рыхтаваўся да новых уцёкаў.
У кастрычніку 1979 года набыў пуцёўку на карабель, які здзяйсняў круіз з Уладзівастока ўздоўж Японскіх і Філіпінскіх выспаў да экватара і назад. 28 лістапада ў складзе групы турыстаў прыляцеў ва Уладзівасток. 29 лістапада круізны цеплаход «Ільіч» з 500 турыстамі, уключаючы Вятохіна, адправіўся ў падарожжа.
9 снежня 1979 года, калі цеплаход, рыхтуючыся да вяртання, дрэйфаваў у Малукскім моры у 30 кіламетрах ад інданэзійскіх выспаў, Вятохін, дачакаўшыся наступлення цемры, здзейсніў ўцёкі. Павіснуўшы з адваротнага боку ілюмінатара, саскочыў з 8 метровай вышыні і, праплыўшы каля 30 кіламетраў за 20 гадзін, дабраўся да аднаго з астравоў, адкуль быў забраны мясцовымі жыхарамі, якія шлі ўздоўж вострава на маторнай лодцы.
У ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Пасля праходжання юрыдычных фармальнасцей у Інданезіі і задавальнення запыту на палітычны прытулак, у пачатку 1980 года пераехаў у ЗША, жыў у Сан-Дыега. Працаваў над аўтабіяграфічнай кнігай «Схільны да ўцёкаў» (руск.: «Склонен к побегу»), якая была апублікавана на рускай мове ў 1983 годзе, а пазней перакладзена на англійскую (англ.: «Inclined to escape») і вытрымала некалькі перавыданняў.
Ў 1989 годзе няўрадавая арганізацыя Freedoms Foundation at Valley Forge (ЗША) узнагародзіла Юрыя Вятохіна медалём «За мужнасць»[9].
Вёў актыўную асветніцкую працу, праводзіў лекцыі ў ЗША і Канадзе пра свае ўцёкі і ў падтрымку савецкіх дысідэнтаў[4]. Даваў інтэрв’ю, выступаў на радыё «Свабода»[7].
Да глыбокай старасці вёў актыўны лад жыцця: вадзіў аўтамабіль, падоўгу плаваў, любіў рыбалку, шмат падарожнічаў.
Памёр 6 сакавіка 2022 года у горадзе Сан-Дыега, не дажыўшы трынаццаці дзён да свайго 94-годдзя.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Бацька: Вятохін Аляксандр Сяргеевіч — аграном, інжынер-эканаміст (пам. 1942)
- Маці: Вятохіна (у дзявоцтве Грыгор’ева) Лізавета Якаўлеўна (пам. 1942)
- Жонка: Таццяна Іванаўна Вятохіна. Ажаніліся ў 1951 годзе. У разводзе з 1955 года.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ а б https://www.legacy.com/link.asp?i=gb201584377
- ↑ Ветохин Юрий Александрович - Воспоминания о ГУЛАГе и их авторы (руск.) . Праверана 30 жніўня 2023.
- ↑ а б Юрий Ветохин (руск.) . Праверана 30 жніўня 2023.
- ↑ а б в История сопротивления режиму, дело Вятохін Юрий Александрович - Электронный архив Фонда Иофе . arch2.iofe.center. Праверана 30 жніўня 2023.
- ↑ Уголовный кодекс Украинской ССР: [Утв. 28/XII 1960 г.]. — Киев: Госполитиздат УССР, 1961. — 134 с.
- ↑ а б Книга: Побег из рая . www.e-reading.life. Праверана 31 жніўня 2023.
- ↑ "Другого выхода не было – только бежать". История побега из СССР через пытки карательной психиатрии (руск.). Сибирь.Реалии (21 лістапада 2022). Праверана 1 верасня 2023.
- ↑ Юрий Александрович Ветохин. Побег из СССР. (руск.) . Праверана 1 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шатравка Александр. Побег из Рая. — New York: Liberty Publishing House, 2010. — ISBN 978-1-932686-62-3.
- Ветохин Ю. А. Склонен к побегу . — San-Diego: авт., 1986. — 493 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шатравка A. И. «Побег из рая», Liberty Publishing House, New York, 2010
- Ветохин Ю. А. Склонен к побегу / рис. Д. Мортон, Ю. А. Ветохина. — США: Изд. авт., 1983. — 6, 545 с. : ил.
- Бровцын Б. Рецензия на книгу Ветохина Ю. А. «Склонен к побегу» (США, Сан-Диего, 1983 г.), «Новый журнал» № 156, 1984.
- Видеоинтервью с Ветохиным Юрием Александровичем
- Аудиокнига «Склонен к побегу»
- Юрий Ветохин. Самый упрямый беглец из СССР.