Юрый Мікалаевіч Горлаў
Юрый Мікалаевіч Горлаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Іванавіч Барташ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1977 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Юрый Мікалаевіч Горлаў (нар. 1977, Бранская вобласць, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці (з верасня 2023 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам у адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працаваў у Валожынскім раёне галоўным заатэхнікам у калгасе «Бальшавік». Затым — у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці. Праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасля працаваў у Мінскім аблвыканкаме.
У 2014 годзе ўзначаліў Стаўбцоўскі райвыканкам, у 2018 годзе прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Мінскай вобласці.
25 верасня 2023 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (19 мая 2023)[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы