Перайсці да зместу

Юрый Міхайлавіч Брайдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Міхайлавіч Брайдэр
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 жніўня 1948(1948-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2007(2007-02-08) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Жанр фантастыка
Мова твораў руская

Юрый Міхайлавіч Брайдэр (8 студзеня 1948, Орша — 8 лютага 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Нарадзіўся ў Оршы, а ўсё сваё жыцце пражыў у Дзяржынску. Скончыў Мінскі тэхнікум сувязі.

Працаваць у службе «Ахова» раённага аддзела ўнутраных спраў. Даслужыўся да звання маёра міліцыі і выйшаў у адстаўку.

Першая спроба пісаць была зроблена яшчэ ў дзяцінстве. Першымі апавяданнямі былі «Нарушитель» і «Индейка». Друкаваўся ў газеце «Знамя юности», часопісах «Рабочая змена», «Неман».

У 1987 годзе разам з Мікалаем Чадовічам выпусціў кнігу «Пасёлак на краю Галактыкі», якая была ўдастоена прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. У творах Ю. Брайдэра і М. Чадовіча спалучаюцца інтарэс да парадаксальнага сюжэту, жыццевая назіральнасць пісьменнікаў-рэалістаў, талент сатырыкаў.

Неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам семінараў пісьменнікаў-фантастаў у Санкт-Пецярбурзе, Ялце, Краснаярску. Многія творы пісьменніка трапілі ў спіс намінантаў на літаратурныя прэміі ў вобласці фантастыкі «Бронзовая улитка», «Интерпрескон», «Странник».

Кнігі Ю. Брайдэра выходзяць тыражамі 12-15 тысяч экзэмпляраў. Яны пераведзены на многія мовы свету.

У 1994 годзе за кнігу «Стрэлы Перуна з раздзяляючымі боегалоўкамі» у Прыднястроўі яны атрымалі першую прэмію.

З 1996 года з’яўляўся членам журы прэстыжнага кангрэса фантастаў Расіі «Странник». Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Меч Руматы» за раман «Между плахой и секирой» (1998). У 2003 годзе на міжнародным фестывалі фантастыкі «Звездный мост — 2003» яго раман «Гвоздь в башке» стаў лаурэатам у намінацыі «Крупная форма», ён быў лепшым сярод 94 раманаў; на 8 кангрэсе фантастаў Расіі гэты раман атрымаў прэмію «Меч в зеркале». У гэтым жа годзе перамог у конкурсе «Эпіграма-Ф».

Зноскі

  • Баландин, Р. К. Параллельные миры: Гл.3. : Обретённый и утраченный рай / Р. К. Баландин // Что там, за горизонтом.- Мн.: Эридан, 1995.-С. 140—158.
  • Брайдер Юрий Михайлович // Энциклопедия фантастики / Под ред. В.Гакова.- Мн.: ИКО «Галаксиас», 1995.- С.95.
  • Шитик, В. Н. Галактика у каждого своя : вечно новые «вечные вопросы» / В. Н. Шитик // Что там, за горизонтом.- Мн.: Эридан, 1995.- С.7-16.
  • Целеш, Л. Знакаміты фантаст-зямляк / Лявон Целеш // Літаратура і мастацтва.-2010.-№ 16.-С. 15.
  • Марчук, Р. Творца з Дзяржынска / Раіса Марчук // Літаратура і мастацтва.-2011.-№ 45.-С. 12.