Юстэс Шкода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юстэс Шкода
Серыя Хронікі Нарніі
Першае з'яўленне Заваёўнік зары
Стваральнік Клайв Стэйплз Льюіс
Выкананне Уіл Поултэр
Інфармацыя
Від чалавек
Пол мужчынскі

Юстэс (Юстас) Клэренс Шкода (англ. Eustace Clarence Scrubb; варыянты перакладу: Ёрш, Бякли; 1933-1949) — персанаж серыі «Хронікі Нарніі». Ён стрыечны брат Піцера, Сьюзен, Эдмунда і Люсі.

З'яўляецца ў трох кнігах «Хронік Нарніі»: «„Заваёўнік зары“, альбо Плаванне на край святла», «Сярэбраны фатэль» і «Апошняя бітва».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юстэс нарадзіўся ў 1933 годзе, і яму было 10 гадоў, калі ён з'яўляецца ў «„Заваёўніку зары“...»; у «Апошняй бітве» яму было 16 гадоў.

«„Заваёўнік зары“, альбо Плаванне на край свету»[правіць | правіць зыходнік]

Юстэс вучыўся ў эксперыментальнай школе (з нетыповым для Англіі таго часу сумесным навучаннем хлопчыкаў і дзяўчынак, па нагоды чаго сам аўтар іранізуе). Юстэс не любіў сваіх стрыечных братоў і сясцёр: Пітэра, Сьюзен, Эдмунда і Люсі. Аднак ён у некаторым родзе ўзрадаваўся, даведаўшыся, што Эдмунд і Люсі прыязджаюць у госці. Хоць ён і быў маленькім сціплым чалавечкам, які ў бойцы не змог справіцца нават з Люсі, не кажучы ўжо пра Эдмунда, ён ведаў, што існуе мноства спосабаў сапсаваць людзям жыццё.

Трапляе ў свет Нарніі разам з Люсі і Эдмундам і аказваецца ў моры, дзе іх падабраў «Заваёўнік зары». Спачатку ён вядзе сябе вельмі дзёрзка і эгаістычна, але паступова прывыкае і пачынае выпраўляцца. У канцы кнігі сказана, што ўсе сталі казаць аб тым, наколькі Юстэс змяніўся да лепшага.

«Сярэбраны фатэль»[правіць | правіць зыходнік]

Юстэс Шкода і яго аднакласніца-сяброўка Джыл Поўл, ратуючыся ад старшакласнікаў-катаў, ўцякаюць са школьнага двара праз брамку ў высокай каменнай сцяне і трапляюць у Нарнію. Джыл выхвалялася сваёй адвагай, стоячы блізка ад краю скалы. Юстэс, дапамагаючы Джыл не зваліцца ў прорву, сам у яе ўпаў, але, на шчасце, Аслан дапамог Юстэсу.

Пасля ж яны з Джыл і кваклем Хмурам адпраўляюцца ў горад волатаў Харфанг. Там яны, зразумеўшы здрадніцкую «дабрыню» волатаў, знаходзяць падземны свет і трапляюць да каралевы падзямелля. Пазней, знайшоўшы прынца Рыліяна, вандроўцы дапамагаюць яго расчараваць і тым самым перамагаюць Зялёную Вядзьмарку.

«Апошняя бітва»[правіць | правіць зыходнік]

Тут Юстэс з'яўляецца галоўным героем. Ён і Джыл Поўл трапляюць у Нарнію пры дапамозе Піцера і Эдмунда, дабыўшых кольцы для іх перамяшчэння, але, нават не выкарыстоўваючы кольцы, яны трапляюць у Нарнію, памёршы на Зямлі. Там яны дапамагаюць каралю Тырыяну выратаваць Нарнію ад тархістанцаў. У выніку ў іх нічога не атрымліваецца. Ён становіцца сведкам знішчэння Нарніі і трапляе ў новую Нарнію, дзе застаецца назаўжды.

У кінематографе[правіць | правіць зыходнік]

У фільме 2010 года «Хронікі Нарніі: Заваёўнік зары» ролю Юстэса выканаў Уіл Поултэр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]