Я абвінавачваю
«Я абвінава́чваю» (фр.: J’Accuse…!) — артыкул французскага пісьменніка Эміля Золя, апублікаваны 13 студзеня 1898 года ў штодзённай газеце «Арор » (фр.: «L’Aurore»), рэдактарам якой быў Жорж Клемансо.
Артыкул напісаны ў форме адкрытага ліста, адрасаванага прэзідэнту Францыі Феліксу Фору. У ім знакаміты пісьменнік абвінаваціў французскі ўрад у антысемітызме і супрацьзаконным заключэнні ў турму капітана артылерыі Альфрэда Дрэйфуса. Заля ўказваў на прадузятасць ваеннага суда і на поўную адсутнасць рэальных доказаў. Выкладзены цудоўнай французскай мовай, падрабязны, лагічны, старанна прадуманы і знішчальна аргументаваны артыкул быў заснаваны на матэрыялах, прадстаўленых пісьменніку начальнікам французскай контрразведкі палкоўнікам Пікарам , перакананым у невінаватасці Дрэйфуса.
Ліст быў надрукаваны на першай паласе газеты і здзейсніў эфект разарванай бомбы як у самой Францыі, так і далёка за яе межамі, падзяліўшы на дрэйфусараў і антыдрэйфусараў грамадскае меркаванне практычна ўсёй Еўропы.
У сувязі з гэтай публікацыяй Заля быў абвінавачаны ў паклёпе і асуджаны 23 лютага 1898 года. Каб пазбегнуць турмы, пісьменнік збег у Англію. Ён змог вярнуцца ў Францыю толькі пасля самагубства палкоўніка Анры і ўцёкаў маёра Эстэрхазі , двух, апроч самога Дрэйфуса, галоўных фігурантаў яго справы, у чэрвені 1899 года.
Артыкул Заля выклікаў шырокі рэзананс у культурным свеце, стаўшы доказам таго ўплыву, які інтэлектуальная эліта здольная аказаць на тых, хто знаходзіцца пры ўладзе. Сёння ён прызнаны класічным шэдэўрам газетнай публіцыстыкі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул «J’Accuse…!» на сайце «Retronews »