Альфрэд Дрэйфус
Альфрэд Дрэйфус | |
---|---|
фр.: Alfred Dreyfus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1859 |
Месца нараджэння | Мюлуз, Эльзас |
Дата смерці | 12 ліпеня 1935 (75 гадоў) |
Месца смерці | Парыж |
Месца пахавання | |
Жонка: | Lucie Dreyfus[d] |
Дзеці | Pierre Dreyfus[d] і Jeanne Lévy[d] |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Альфрэд Дрэйфус (фр.: Alfred Dreyfus; 9 кастрычніка 1859, Мюлуз, Эльзас — 12 ліпеня 1935, Парыж) — французскі афіцэр, яўрэй паводле паходжання, герой знакамітага працэсу (справа Дрэйфуса), які меў велізарнае палітычнае значэнне.
Вучыўся ў Парыжы ў Ваеннай і потым Вышэйшай Політэхнічнай школе; служыў у артылерыі і даслужыўся да чыну капітана; у 1893 годзе быў прылічаны да Генеральнага штаба. Ён адрозніваўся працавітасцю, выканаўчасцю, вялікай рэўнасцю да службы, строгасцю да сябе і іншых, але, разам з тым, сухім характарам, таму не карыстаўся сімпатыяй таварышаў.
У 1894 годзе ў Генштабе быў выяўлены дакумент з пералікам сакрэтных папер, перададзеных германскаму аташэ ў Парыжы. У напісанні запіскі (а, значыць, у перадачы сакрэту верагоднаму праціўніку) быў абвінавачаны Дрэйфус (па почырку); у снежні 1894 года суд прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення, і капітан быў публічна зневажальна разжалаваны і адпраўлены ў турму ў французскай Гвіяне на Чортаў востраў. Сваёй віны ён не прызнаў. Неўзабаве ў многіх узніклі сумневы ў неабвержнасці доказаў; былі названы іншыя падазраваныя.
У 1895 годзе справу пачалі пераглядаць. У 1898 годзе ў падтрымку Дрэйфуса выступіў Эміль Заля; але сам зняволены нічога пра гэта не ведаў да 1899 года, калі справу сталі слухаць у касацыйным судзе. Прысуд яго быў скарочаны да 10 гадоў, а ў 1900 годзе прэзідэнт Эміль Лубэ яго памілаваў, і Дрэйфус выйшаў на свабоду.
У 1906 годзе суд цалкам апраўдаў Дрэйфуса. Ён быў адноўлены на службе і павышаны ў званні да маёра, але неўзабаве, з-за праблем са здароўем, набытых у зняволенні, выйшаў у адстаўку. Быўшы афіцэрам запасу Дрэйфус вярнуўся ў армію з пачаткам Першай сусветнай вайны, даслужыўся да падпалкоўніка і ў 1918 годзе быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
Памёр у 1935 годзе і быў пахаваны з нацыянальнымі ўшанаваннямі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. Я. Бруштейн. «Весна»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дрейфус, Альфред // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Шаблон:ЕЭБЕ
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфрэд Дрэйфус
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мюлузе
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Ваенныя Францыі
- Постаці яўрэйскай гісторыі
- Постаці іўдаізму
- Гісторыя яўрэяў Францыі
- Мемуарысты Францыі
- Адмена судовых рашэнняў
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Справа Дрэйфуса