Ягор Андрэевіч Тамко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Андрэевіч Тамко
Дата нараджэння 3 жніўня 1935(1935-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2008(2008-04-01) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР,  Расія
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот
Гады службы 19541992
Званне віцэ-адмірал
Камандаваў 11-я дывізія АПЛ
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн Мужнасці
Ордэн Мужнасці

Ягор Андрэевіч Тамко́ (3 жніўня 1935, в. Лявонаўцы, Мёрскі раён — 1 красавіка 2008, Санкт-Пецярбург) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Я. А. Тамко нарадзіўся ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.

У Ваенна-Марскім Флоце з 1954 года. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 годзе пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363»[1].
У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 г. старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту[1]. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.

З 1992 ггода віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2]. старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы[1].

Памёр Я. А. Тамко 1 красавіка 2008 года. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Героя названа адна з вуліц[3] у горадзе Мёры і адкрыта мемарыяльная дошка[4].
  • Экспазіцыя ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы № 3 горада Мёры[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]