Перайсці да зместу

Яечная салата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яечная салата
Бутэрброд з яечнай салатай і бульбай фры
Бутэрброд з яечнай салатай і бульбай фры
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яечная салата — страва з нарэзаных гатаваных яек або яечні, гарчыцы і маянэзу, а таксама гародніны, часта з дадаткам іншых складнікаў. Звычайна яечную салату ўжываюць як складнік для бутэрбродаў з яйкамі.

Адзін з найдаўнейшых вядомых рэцэптаў бутэрбродаў з яечнай салатай быў апублікаваны ў The Boston Cooking-School Cook Book у 1896 годзе і падпісаны Фані Фармер.

Ям кхай даа : вострая тайская салата са смажаным яйкам

Яечную салату могуць рабіць з дадаткам іншых халодных прадуктаў — бекону, балгарскага перцу, каперсаў, сыру, агуркоў, зялёнай цыбулі, лісця салаты, салёных рэлішаў (індыйскіх соусаў), салёных агуркоў і кетчупу[1][2][3][4], прыпраўляюць чорным перцам, папрыкай.

Падобным да гэтай салаты складнікам для бутэрбродаў ёсць яечны маянэз, у якім здробненае гатаванае яйка змешваюць толькі з маянэзам[5].

У яўрэйскай кухні салату гатуюць са смальцам, цыбуляй і часам з грыбенесам (хрусткімі скваркамі з гусінай скуры). Падаюць з халай да першай стравы суботняй вячэры або з мацой. Да 1980-х гадоў страву таксама называлі «яўрэйскія яйкі».

  1. Something comforting, special about egg salad | Pacific Daily News | guampdn.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 5 чэрвеня 2013.
  2. Cucumber-Basil Egg Salad (31 сакавіка 2011). Праверана 14 June 2017.
  3. Classic Egg Salad Sandwich With Cheese - What to Expect. Праверана 14 June 2017.
  4. HEINZ Classic Egg Salad Sandwich Recipe. Праверана 2 May 2020.
  5. Egg Mayonnaise Sandwich Recipe - Egg Salad Sandwich Recipe (8 верасня 2009). Праверана 14 June 2017.