Каперсы калючыя
| Каперсы | |||||||||||||||||
| Агульны выгляд расліны з кветкамі | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Capparis spinosa L., 1753 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Каперсы, капары — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расліны Capparis spinosa.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Каперсы калючыя (Capparis spinosa) — кусты вышынёй 120—150 см.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Іспанія і Італія.
Спажыванне
[правіць | правіць зыходнік]Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанент марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы з іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.
З’явіліся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім пад уплывам італьянскай кухні за часам Боны Сфорца ў XVI ст., пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансерваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ужываць імітацыю каперсаў — з насення настурак або пупышак чорнай бузіны (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Каперсы // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каперсы калючыя