Перайсці да зместу

Якаб Карнеліс ван Остсанен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаб Карнеліс ван Остсанен
Фатаграфія
Дата нараджэння 1472[1][2][…] ці 1460[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 1533[2][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-гравёр, мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Уплыў на Jan van Scorel[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаб Карнеліс ван Остсанен (да 1470—1533) — паўночнанідэрландскі мастак.

Пра жыццё Якаба Карнеліса ван Остсанена вядома няшмат. Гісторыкі ў асноўным абапіраюцца на яго біяграфічны нарыс, напісаны Карэлам ван Мандэрам, архіў Амстэрдама і архіў абацтва Эгманд, бенедыкцінскага кляштара, які замаўляў яго працы. Прозвішча паказвае, што ён паходзіў з Остзана, Паўночная Галандыя,. Яго сям’я валодала землямі ў гэтай мясцовасці. Карнеліс Байс I, таксама вядомы як Майстар Алкмара, быў яго братам, як і Карнеліс Байс II. Яго сыны Карнеліс Якабз і Дзірк Якабз сталі партрэтыстамі, як і яго ўнукі Карнеліс Антоніс і Якаб Дзіркш.

Паколькі даты нараджэння або хрышчэння страчаныя, даты нараджэння даецца прыблізная з іншых архіўных сведчанняў, такіх як даты смерці іншых членаў сям’і. Свой першы дом Якаб Карнеліс купіў у Амстэрдаме ў 1500 годзе, на вуліцы Калверстраат. Праз дваццаць гадоў купіў суседні дом.

Зноскі

  1. Cornelisz. van Oostsanen, Jacob // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jacob Cornelisz van Oostsanen // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://kmska.be/collection/work/data/2d2z3f Праверана 2 мая 2024.
  4. Jacob Cornelisz // Штэдэль — 1816. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.