З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яка́навыя , яканы (Jacanidae ) — сямейства (або падатрад) птушак з атрада сеўцападобных .
Даўжыня цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзава-карычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін.
Адрозніваецца 6 родаў, 7-8 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, жывуць на зарослых вадаёмах. Найбольш вядомыя амерыканская якана (Jacana spinosa ), аўстралійская якана (Irediparra gallinacea ), афрыканская якана (Actophilornis africana ).
Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.
Нясуць 3—6 яец.
Яканы // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).