Перайсці да зместу

Сеўцападобныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеўцападобныя

Чайка азёрная (Larus ridibundus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadriiformes
Huxley, 1867

Сямействы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176445
NCBI  8906
EOL  2917972
FW  36640

Сеўцападобныя (Charadriiformes) — атрад птушак.

Падзяляецца на 3 падатрады: кулікі, чайкі, чысцікі; больш за каля 200 відаў. Вядомы з позняга мелавога перыяду.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на ўзбярэжжах і астравах вадаёмаў, балотах і сенажацях, трапляюцца на палях. На Беларусі 57 відаў, найбольш пашыраны чайка азёрная, кнігаўка, слонка, бакас.

Маса птушак ад 20 г (кулік-верабей) да 1 кг і больш (кулон вялікі). Апярэнне шчыльнае, няяркае, зверху часцей цямнейшае. Ногі доўгія. Дзюба часцей доўгая, вострая, прамая або загнутая. Крылы вузкія, доўгія. Хвост кароткі.

Вывадкавыя і паўвывадкавыя птушкі. У кладцы да 5 яек.

Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, дробнымі земнаводнымі і млекакормячымі, насеннем раслін.

Асобныя віды — аб'екты палявання.